BE RU EN
rss facebook twitter

Памерла заснавальнік конкурсу "Брэнд года" Жанна Грынюк

19.07.2013
Памерла заснавальнік конкурсу "Брэнд года" Жанна Грынюк
Дырэктар Цэнтру сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO, заснавальнік конкурсу "Брэнд года" Жанна Грынюк памерла сёння ў Мінску ў выніку анкалагічнага захворвання.

Развітанне з Жаннай Грынюк адбудзецца сёння з 14 да 16 гадзін у Доме смутку на вуліцы Куляшова, 12, піша БелаПАН. Пахаванне пройдзе на яе радзіме — у гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Жанна Грынюк нарадзілася 3 верасня 1966 года. Скончыла з адзнакай факультэт прыродазнаўства МДПІ імя А.М.Горкага (зараз БДПУ імя Максіма Танка), аспірантуру і дактарантуру БДПУ па спецыяльнасці "Сацыяльная псіхалогія". Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме "Эканамічнае мысленне". У 1998 годзе Грынюк прысвоена званне дацэнта.

Яна з'яўлялася заснавальнікам і дырэктарам Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO, стваральнікам і старшынёй аргкамітэта прафесійнага конкурсу "Брэнд года" ў Беларусі, дырэктарам праграм NIMA (ЕС, Нідэрландскі інстытут маркетынгу) у Беларусі, сертыфікаваным трэнерам-кансультантам Еўрапейскай асацыяцыі навучання менеджараў CEEMAN, членам Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта, арганізатарам міжнародных канферэнцый і кангрэсаў.

Грынюк — аўтар больш як 80 публікацый у айчынных і замежных крыніцах і СМІ, навукова-практычнай манаграфіі.

У Жанны Грынюк засталіся двое сыноў 25 і 9 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео