BE RU EN
rss facebook twitter

Транспамежны праект Еўрасаюзу дазволіць выратавальнікам з Гродна абнавіць абсталяванне

17.07.2013
Транспамежны праект Еўрасаюзу дазволіць выратавальнікам з Гродна абнавіць абсталяванне
Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі, фінансаваны Еўрапейскім саюзам прадугледжвае выдзяленне Гродзенскаму абласному ўпраўленню Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 268 тысяч еўра.

Пра гэта БелТА паведаміў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Пётр Коржык.

МНС вобласці прымае ўдзел у праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Паляпшэнне ўзаемадзеяння сістэм грамадзянскай абароны ў сферы кіравання надзвычайнымі сітуацыямі прыроднага характару ў транспамежным рэгіёне Літва-Латвія-Беларусь", які ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Праект прадугледжвае супрацоўніцтва па папярэджанню і рэагаванню на надзвычайныя сітуацыі ў прыродных і тэхнагенных сістэмах. Удзельнікі адпрацоўваюць мадэлі ўзаемадзеяння па абароне насельніцтва і навакольнага асяроддзя ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, абменьваюцца вопытам і інавацыйнымі падыходамі па інфармаванню насельніцтва і павышэнню кваліфікацыі персаналу.

Бюджэт праекта складае 895 тысяч еўра. У тым ліку Гродзенскаму абласному упраўленню МНС выдзелена 268 тысяч еўра. На гэтыя сродкі закупляецца аварыйна-ратавальная тэхніка і абсталяванне.

Як паведамілі ў МНС, нядаўна аўтапарк гродзенскіх ратавальнікаў папоўніўся ўжо новым аўтамабілем "Івека". Машына будзе выкарыстоўвацца пры тушэнні пажараў у лясных масівах і на тарфяніках, незаменная для падачы вады ў мясцовасці, дзе крыніцы вады размешчаны далёка ад месца пажару. Плануецца таксама набыць аварыйна-ратавальны аўтамабіль для Ашмянскага раёна.

У рамках праекта таксама прайшлі тактычныя вучэнні каля літоўскай вёскі Гірдзенай па ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага характару з гарэннем лесу. У іх прынялі ўдзел каля ста ратавальнікаў з трох краін, а таксама работнікі пагранічнай службы і лясніцтва, прыцягваўся авіяцыйны транспарт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео