BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускую азбуку цяпер можна спампаваць для iPad

17.07.2013
Беларускую азбуку цяпер можна спампаваць для iPad
У сеціве з’явіўся першы дадатак з беларускай азбукай для iPad. Праграма “Родная азбука” мае вершыкі і анімацыю на кожную літару, агучаныя прафесійнымі акторамі Ганнаю Хітрык і Паўлам Харланчуком.

Як перадает “Белсат”, “Родную азбуку” можна спампаваць у Apple Store. Яна паўстала на аснове вершаў беларускага пісьменніка Кастуся Севярынца. Дадатак створаны супольна камандамі грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва “Kinderfox” пад кіраўніцтвам аўтара ідэі Андрэя Залатара. Гэта першая беларуская азбука для iPad, дадатак адаптаваны для ўсіх прыладаў лінейкі.

Паводле каардынатаркі кампаніі “Будзьма беларусамі!” і кіраўніцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай, беларуская мова, як любая іншая сучасная мова, увесь час мусіць адказваць на выклікі індустрыяльнага грамадства, быць сучаснаю не толькі на паперы і ў гучных закліках. Таму для праекту абралі адну з самых модных прыладаў. Цяпер навучаць роднай мове сваіх дзетак значна прасцей стане беларусам замежжа.

Створаны з выкарыстаннем прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дадатак мае некалькі персанажаў на выбар. Каб захаваць успрыняцце мовы як сямейнай, ёсць магчымасць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекту напісаў і выканаў лідар гурта “Палац” Алег Хаменка, аўтар вершаў – Кастусь Севярынец.

“Ёсць вялікае спадзяванне, што знойдуцца і праграмісты, якія змогуць адаптаваць такі важны дадатак і для Android, бо iPad карыстаюцца далёка не ўсе. Нечакана для нас саміх прадукт хутчэй, чым звычайна, быў зацверджаны “Applestore” – думаю, гэта добры знак”, – дадаў кіраўнік групы распрацоўнікаў Андрэй Залатар.

Каманда Андрэя Залатара не так даўно прэзентавала бясплатны дадатак пра гістарычную спадчыну Беларусі. Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” з 2008 года займаецца падтрыманнем культурніцкіх ініцыятываў, скіраваных на ўзмацненне самаідэнтыфікацыі беларусаў, сярод якіх – камунікацыйная праграма “Краіна Цмокаў”, аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”, штогадовы Фестываль беларускай рэкламы “Ad.nak!” ды іншыя.

У планах распрацоўнікаў – пошук партнёраў для стварэння Android-версіі дадатку і рэалізацыя серыі казак у форме дадаткаў на платформе iOS.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео