BE RU EN
rss facebook twitter

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць новую хвалю палітычнага пераследу

16.07.2013
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спыніць новую хвалю палітычнага пераследу
Прынятая адмысловая заява з нагоды крымінальнага пераследу Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка.

12 ліпеня Першамайскі раённы (г. Мінска) аддзел Следчага камітэта паведаміў былому палітвязню Васілю Парфянкову пра ўзбуджэнне супраць яго крымінальнай справы за парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом Першамайскага раёна Мінска. У гэты ж дзень актывісту было прад’яўлена абвінавачванне паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачанне паводле гэтага артыкулу стала ўжо другім па ліку пасля вызвалення Васіля Парфянкова згодна з указам прэзідэнта аб памілаванні ў жніўні 2011 года пасля ягонага асуджэння да чатырох гадоў пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Першы раз  актывіст быў асуджаны судом Першамайскага раёна г. Мінска паводле артыкулу 421 Крымінальнага кодэкса 29 траўня 2012 г. і пакараны 6 месяцамі турэмнага арышту.

16 траўня крымінальная справа з аналагічным абвінавачаннем у парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду была ўзбуджана ў дачыненні яшчэ аднаго былога палітвязня і фігуранта крымінальнай справы “аб масавых беспарадках” -- актывіста “Маладога Фронта” Уладзіміра Яроменка. За ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 14 траўня 2011 г. ён быў асуджаны судом Партызанскага раёну Мінску на 3 гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК РБ, у жніўні таго ж года – памілаваны згодна з указам прэзідэнта.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае крымінальны пераслед Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка як выключна палітычна матываваны, звязаны з імкненнем уладаў спыніць іх актыўнасць, а таксама з жаданнем запалохаць іншых палітычных і грамадскіх актывістаў.

Васілю Парфянкову і Уладзіміру Яроменка пагражае да году пазбаўлення волі. У выпадку прызнання іх вінаватымі і асуджэння да фактычнага пазбаўлення волі, яны будуць прызнаны палітычнымі зняволенымі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе:

- неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі;

- спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка;

- зняцця (пагашэння) судзімасці з усіх незаконна асуджаных па палітычных матывах, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць працягнуць грамадска- палітычную дзейнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео