BE RU EN
rss facebook twitter

Помнік кампазітару Станіславу Манюшку прапануюць паставіць на плошчы Свабоды ў Мінску

15.07.2013
Помнік кампазітару Станіславу Манюшку прапануюць паставіць на плошчы Свабоды ў Мінску
У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі з прапановай паставіць у цэнтры сталіцы помнік да 200-годдзя кампазітара Станіслава Манюшкі.

Помнік прапануюць паставіць на плошчы Свабоды тварам да гатэля «Еўропа», піша Радыё Свабода. Збор подпісаў ажыццяўляецца на сайце change.org.

«Мы перакананыя, што 200-годдзе нашага вялікага земляка, сусветна вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі павінна быць адзначана цэлым шэрагам юбілейных захадаў, у тым ліку устаноўкай годнага помніка. Найлепшым месцам для помніка, на думку большасці экспертаў, з’яўляецца сквер на плошчы Свабоды ў Мінску, тварам да гатэля „Еўропа“. У сярэдзіне ХІХ ст. на месцы гасцініцы „Еўропа“ знаходзіўся Мінскі гарадскі тэатр, дзе і адбылася прэм’ера „Ідыліі“. Акрамя таго, у непасрэднай блізкасці да гэтага месца знаходзяцца іншыя памятныя мясціны жыцця і творчасці Станіслава Манюшкі»,- пішуць аўтары звароту да Ладуцькі.

У звароце называюць Манюшку найбольш вядомым у свеце мінчуком ХІХ ст.:

«З усіх дзеячаў культуры дасавецкага перыяду, чыё жыццё і творчасць цесна звязаныя з Мінскам, няма, мабыць, ніводнага, хто мог бы супернічаць з Манюшкам у маштабе таленту і сучаснай вядомасцю ў свеце».

Вялікі беларускі і польскі кампазітар Станіслаў Манюшка (1819–1872) нарадзіўся ў вёсцы Убель Чэрвеньскага раёна, вучыўся ў мінскай класічнай мужчынскай гімназіі, наведваў музычную школу пры мінскім гарадскім аркестры пад кіраўніцтвам Дамініка Стэфановіча, ставіў на мінскай сцэне свае першыя музычныя камэдыі.

Для беларускай культуры асаблівае значэнне мае ягонае супрацоўніцтва з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, плёнам якога сталіся 4 камічныя оперы, уключаючы знакамітую «Ідылію» («Сялянка»), прэм’ера якой адбылася ў Мінску ў 1852 годзе, у якой упершыню пасля доўгага перапынку прагучала са сцэны беларуская мова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео