BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусi заснаваны новы дзяржкамітэт

01.07.2013
У Беларусi заснаваны новы  дзяржкамітэт
Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў указ нумар 292 "Пытанні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь".

 Дакумент накіраваны на стварэнне прававой базы для функцыянавання з 1 ліпеня бягучага года Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, утворанага ўказам ад 22 красавіка 2013 года, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацвярджаецца шэраг нарматыўных прававых актаў, у тым ліку палажэнне аб камітэце, палажэнне аб парадку праходжання службы ў ім, дысцыплінарны статут і прысяга супрацоўніка камітэта.

У палажэнні аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз вызначаны асноўныя задачы і функцыі гэтага ведамства. Сістэму камітэта ўзначальвае цэнтральны апарат. Старшыня падначалены непасрэдна Прэзідэнту Беларусі. Ён мае чатырох намеснікаў. Адзін з іх, які курыруе пытанні правядзення судова-медыцынскіх і судова-псіхіятрычных экспертыз, з'яўляецца галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам Рэспублікі Беларусь.

Палажэнне аб парадку праходжання службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз распаўсюджваецца на супрацоўнікаў названага камітэта, якія маюць спецыяльныя званні, і не датычыцца цывільнага персаналу ведамства. Яго нормы аб парадку прыёму на службу, заключэнні кантрактаў, назначэнні на пасады, прысваенні спецыяльных званняў, звальненні са службы па сваім змесце адпавядаюць нормам, якія цяпер замацаваны ў палажэннях аб парадку праходжання службы ў органах унутраных спраў, іншых ваенізаваных арганізацыях. Такі ж падыход рэалізаваны і ў дысцыплінарным статуце камітэта.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео