BE RU EN
rss facebook twitter

Cябраў апазыцыйных структур звальняюць з працы

01.07.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Cябраў апазыцыйных структур звальняюць з працы
У чэрвені 2013 года ў Беларусі актывізавалася практыка звальненьня з працы сябраў апазыцыйных палітычных партыяў.

 Сродкам для пазбаўленьня іх працы сталася адмова ад падаўжэньня працоўных кантрактаў з палітычнымі апанэнтамі дзеючага рэжыму.

Як паведамляецца ў заяве, распаўсюджанай намесьнікам старшыні Партыі БНФ Ігарам Ляльковым, за кароткі тэрмін працы былі пазбаўленыя:

доктар Іван Шэга, сябра Сойма Партыі БНФ, лідар дэмакратычных сілаў у Слоніме,
дацэнт Валянціна Аліневіч, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, маці палітвязьня І. Аліневіча,
прафэсар Валер Беразіенка, лідар магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых  “Справядлівы сьвет”.
 
Партыя БНФ разглядае гэтыя выпадкі як яскравыя прыклады існуючай у Беларусі “забароны на прафэсію”. Палітычна матываваная дыскрымінацыя ў праве на працу зьдзяйсьняецца кіруючым рэжымам у якасьці перасьледу за грамадзянскую і палітычную пазыцыю азначаных і іншых асобаў.
 
У сувязі з выкладзеным Партыя БНФ: 
-           рашуча пратэстуе супраць ганебнай практыкі “забароны на прафэсію” і патрабуе аднаўленьня на працы ўсіх асобаў, якія былі звольненыя па палітычных матывах;
-           выказвае салідарнасьць са звольненымі доктарам Іванам Шэгам, дацэнтам Валянцінай Аліневіч, прафэсарам Валерам Беразіенкам і заклікае да салідарнасьці грамадзянскую супольнасьць, працоўныя калектывы, прафэсійныя саюзы і праваабарончыя арганізацыі краіны;
-           патрабуе спыненьня практыкі дыскрымінацыі палітычных апанэнтаў кіруючага рэжыму ў сфэры працоўных адносінаў, у тым ліку адмовы ад практыкі палітычна матываванага непадаўжэньня кантрактаў;
-           заклікае да адыходу ад немэтазгоднага пашырэньня кароткатэрміновых працоўных кантрактаў на карысьць бестэрміновых працоўных дамоваў, як найбольш адэкватнага віда найму, які гарантуе працоўныя ды сацыяльныя правы работнікаў і перашкаджае сацыяльнай ды палітычнай дыскрымінацыі ў працоўных адносінах;
-           перасьцерагае дзеючыя ўлады ад выкарыстаньня дыскрымінацыі ў працоўных адносінах дзеля застрашэньня палітычных партыяў у пэрыяд падрыхтоўкі да маючых адбыцца выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео