BE RU EN
rss facebook twitter

Больш за дзве трэці замежных студэнтаў у Беларусi - з Туркменii, Расii i Кiтая

01.07.2013
Больш за дзве трэці замежных студэнтаў у Беларусi - з Туркменii, Расii i Кiтая
У Беларусі вучыцца 6500 туркменаў – больш за палову ад усiх замежных студэнтаў.

 Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя аб колькасці замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ. У мінулым навучальным годзе іх налічылася 12 002 чалавекі. Для параўнання, пяць гадоў таму іх было ўдвая менш, паведамляе "Наша Нiва".

Тады ў краіне найчасцей вучыліся расейцы, кітайцы і індыйцы.

Цяпер іх абагналі туркмены, прычым з гіганцкім адрывам. Студэнтаў з гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны ўжо больш за 6500 чалавек, цэлая армія! Гэта 54% ад усіх студэнтаў-замежнікаў.

А вось з краін Еўрасаюза беларуская адукацыя вабіць толькі літоўцаў (каля 100 чалавек) і латвійцаў (каля 50 чалавек).
Найбольшыя студэнцкія дыяспары ў Беларусі ў 2012/2013

1. Туркменістан – 6514 (было – 85)
2. Расія – 1658 (было – 2 260)
3. Кітай – 1146 (было – 560)
4. Азербайджан – 265 (было – 27)
5. Шры-Ланка – 244 (было – 151)
6. Нігерыя – 242 (было – 72)
7. Іран – 208 (было – 196)
8. Украіна – 168 (было – 222)
9. Ліван – 154 (было – 209)
10. Сірыя – 124 (было – 266)
11. Казахстан – 118 (было – 47)
12. Турцыя – 115 (было – 33)
13. Літва – 110 (было – 181)
14. Ірак – 97 (было – 32)
15. В’етнам – 72 (было – 83)

Што да замежнікаў-аспірантаў, то іх налічваецца 260 чалавек. Наперадзе іранцы (57 чалавек), кітайцы (56), іракцы (37) і лівійцы (24).

Наколькі плённыя навуковыя поспехі замежнікаў? Сёлета было 57 выпускнікоў-аспірантаў. Абараніць дысертацыю змог кожны пяты з іх. Але ніводзін з 11 выпускнікоў-лівійцаў зрабіць гэта не здолеў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео