BE RU EN
rss facebook twitter

Пастар царквы “Новае жыццё” папраўляецца пасля інсульту

30.06.2013
Пастар царквы “Новае жыццё” папраўляецца пасля інсульту
Личности
Шпіталізаваны 13 чэрвеня з дыягназам “ішэмічны інсульт” пастар мінскай рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля "Царква "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка ідзе на папраўку.

"Пастар Вячаслаў пайшоў на папраўку, яго перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне, дзе ён актыўна аднаўляецца і нават выходзіць на вуліцу для невялікіх прагулак", — паведамляе цытуе БелаПАН паведамленне, рамешчанае на сайце царквы.

Некалькімі днямі раней паведамлялася, што ў Ганчарэнкі аднавіліся рухальныя функцыі і працягваюць аднаўляцца функцыі маўлення. У сувязі з паляпшэннем стану здароўя свайго пастара вернікі "Новага жыцця" пераводзяць "малітоўны марафон у іншы фармат".

"На працягу двух тыдняў, пачынаючы з 13 чэрвеня, царква "Новае жыццё" была ў бесперапынных малітвах пра здароўе пастара Вячаслава Ганчарэнкі, які знаходзіўся ў бальніцы з дыягназам "інсульт". Вернікі збіраліся разам па вечарах у будынку царквы, астатнім часам маліліся дома індывідуальна і ў дамашніх групах, не спыняўся малітоўны марафон і ноччу", — паведамляе царкоўны сайт. З 1 ліпеня малітвы вырашана праводзіць "па рэгіёнах, людзі будуць маліцца індывідуальна ці ў дамашніх групах, працягваючы хадайнічаць за пастара і царкву".

Нагадаем, Ганчарэнка быў шпіталізаваны 13 чэрвеня, яму дыягнаставалі ішэмічны інсульт. Акрамя таго, быў выяўлены тромб у сасудзе галаўнога мозгу ў недаступным для аперацыі месцы. У крытычным стане пастар знаходзіўся прыблізна суткі, а затым з'явілася інфармацыя пра тое, што яго стан стабілізаваўся.

Паводле слоў юрыста царквы Сяргея Луканіна, урачы кажуць, што з такім хуткім аднаўленнем пасля хваробы сутыкаюцца ўпершыню.

Хвароба пастара Ганчарэнкі супала па часе з новымі маёмаснымі прэтэнзіямі ўлад у дачыненні да царквы "Новае жыццё". 13 чэрвеня Луканін атрымаў судовую пастанову аб распачынанні выканаўчага судаводства ў дачыненні да царквы, якая была прынята на падставе заявы ўласніка будынка — ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы. Пастанова прадпісвала абшчыне вызваліць будынак па вуліцы Кавалёва, 72, у Мінску ў тыднёвы тэрмін.

Аднак ужо на наступны дзень, 14 чэрвеня, юрыст атрымаў у судзе дакумент, дзе сказана, што пастанова гаспадарчага суда Мінска аб распачынанні выканаўчага судаводства ў дачыненні да абшчыны "Новае жыццё" прыпынена на тэрмін да шасці месяцаў. У гэтай пастанове, сказаў Луканін, указана, што заява аб распачынанні выканаўчага судаводства была пададзена ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы 31 мая. Аднак 5 чэрвеня гэтая ж арганізацыя выступіла з іскам аб прыпыненні працэсу. Рашэнне суда набыло моц 14 чэрвеня.

"Суд растлумачыў мне, што, згодна з беларускім заканадаўствам, судаводства можа быць прыпынена на тэрмін максімум да шасці месяцаў. Гэта значыць праз паўгода ЖРЭА давядзецца або падаць іск на аднаўленне вытворчасці, або спыніць сам працэс. У той жа час нішто не перашкаджае ЖРЭА ў любы момант, нават заўтра, зноў запатрабаваць іскам выканаць рашэнне суда", — растлумачыў Луканін.

Нагадаем, выселіць царкву "Новае жыццё" з будынка, які быў узведзены вернікамі на іх сродкі на месцы разбуранага кароўніка 21 год таму, гарвыканкам спрабуе ўжо восем гадоў.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео