BE RU EN
rss facebook twitter

На былога палітвязня Васіля Парфянкова заводзяць новую крымінальную справу

29.06.2013
На былога палітвязня Васіля Парфянкова заводзяць новую крымінальную справу
Васіль Парфянкоў. Фота: svaboda.org
Былому палітзняволенамі Васілю Парфянкову у аддзеле міліцыі Першамайскага раёну Мінска паведамілі пра ўзбуджэнне ў дачыненні да яго новай крымінальнай справы за парушэнне прэвентыўнага нагляду.

Васіль Парфянкоў распавёў Радыё Свабода, што 27 чэрвеня, калі ён прыехаў на чарговае адзначэнне ў пастарунак, інспектар сказаў 28 чэрвеня прыйсці да следчага.

«Са следчым мы доўга не размаўлялі, бо не было адваката. Я сказаў, што без адваката ніякіх паказанняў даваць не буду. Ён папярэдзіў, маўляў, май на ўвазе, што заведзена справа. Следчы сказаў, што пакуль я магу быць вольным. Сказаў, што, магчыма, будзе выклікаць на наступным тыдні. Сказаў, што яшчэ будзе апытваць маіх бацькоў».

Васіль Парфянкоў быў здзіўлены, што супраць яго зноў пачалі крымінальны пераслед:

«На гэты момант у мяне толькі два парушэнні, а звычайна для пачатку крымінальнай справы трэба тры парушэнні. Следчы кажа, што два парушэнні — гэта ўжо сыстэма. І нібыта інспектар убачыў у гэтым падставы для таго, каб пачаць справу».

Васіль расказаў пра свае парушэнні: адзін раз ён выйшаў у краму, а другі — крыху спазніўся дадому. А менавіта ў гэты момант прыходзілі міліцыянты.

«У выніку я не быў дома пасля 20 гадзінаў, хаця павінен быў. Мне неаднаразова казаў мой участковы інспектар, што кожную раніцу на планёрцы пытаюцца, як там той палітычны. Відаць, я ім не патрэбны на волі, хаця ніякіх крымінальных праблем я ім не ствараю. Не ведаю, чаму яны за мяне так узяліся», — сказаў Васіль.

У маі гэтага году суд Першамайскага раёну Мінска пакараў Васіля Парфянкова штрафам у 3 мільёны рублёў за парушэнне прафілактычнага нагляду, які быў усталяваны за былым палітвязнем пасля адбыцця паўгода арышту ў Баранавіцкім арыштным доме. Суддзя Юры Гарбатоўскі, які й раней судзіў Васіля Парфянкова, прызнаў, што 11 траўня той парушыў умовы прафілактычнага нагляду, бо ў вечаровы час яго не было дома.

У канцы чэрвеня ў былога палітвязня павінен быў скончыцца тэрмін прафілактычнага нагляду. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео