BE RU EN
rss facebook twitter

У Маладзечне адрадзілі Таварыства беларускай мовы

26.06.2013
У Маладзечне адрадзілі Таварыства беларускай мовы
Арганізацыя фармальна існавала даўно, але на працягу шэрагу гадоў па розных прычынах фактычна не праяўляла сябе.

Старшынёй раённай арганізацыі абраны Генадзь Фарыно, які таксама ўзначальвае Маладзечанскую арганізацыю АГП і аргкамітэт стваранага грамадскага аб'яднання "Рэгіянальны шлях". Па адукацыі ён юрыст і багаслоў.

Як паведаміў БелаПАН Генадзь Фарыно, арганізацыя фармальна існавала даўно, але на працягу шэрагу гадоў па розных прычынах фактычна не праяўляла сябе.

"Мы спадзяёмся, што з абраннем новага кіраўніцтва арганізацыя актывізуе сваю дзейнасць. Маладзечна і прылеглыя раёны з'яўляюцца дастаткова камфортным асяроддзем для дзейнасці ТБМ. Мясцовае насельніцтва даволі актыўна выкарыстоўвае беларускую мову, а ў рэгіянальных уладаў яна не выклікае непрыняцця", - зазначыў Фарыно.

Паводле яго словаў, арганізацыя плануе праводзіць дастаткова мяккую палітыку прапаганды беларускай мовы і ўстрымлівацца ад усякіх агрэсіўных спробаў навязаць яго. "Сярод нашых першачарговых планаў — паўплываць на тапанімічную камісію Маладзечанскага райвыканкама для таго, каб цэлы шэраг вуліц горада атрымалі гістарычныя назвы", — сказаў Фарыно.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео