BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Папа Францішак папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі

25.06.2013
Папа Францішак папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі
фота www.catholic.by
21 чэрвеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў аўдыенцыю ў Яго Святасці папы Францішка.

 Раней магчымасць сустрэцца з Папам меў таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры мансіньёр Філіпа Чампанэллі. Апостальскі Нунцый перадаў Святому Айцу прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народа, паведамляе catholic.by.

Папа Францішак выявіў глыбокія і актуальныя веды адносна рэлігійнай, палітычнай, культурнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі. Пантыфік папрасіў перадаць яго салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто пакутуе, а таксама выказаў надзею на тое, што з дапамогай Святога Пасаду адносіны краіны з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялога і ўзаемаразумення. Папа зазначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасць з Беларуссю праз жэст асаблівай увагі, якога вельмі прагнуў: блізкі візіт Яго Эмінэнцыі кардынала Жана-Луі Тарана, якога Святы Айцец пажадаў прызначыць сваім Надзвычайным Пасланнікам на юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе. Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Яго Святасць даў сваё благаслаўленне дарагім католікам Беларусі, якіх ён ведае як адданых, верных і поўных энтузіязму дзяцей Каталіцкага Касцёла, пасля вялікіх выпрабаванняў мінуўшчыны. Папа папрасіў таксама перадаць прывітанні ўсім беларусам, а асабліва братам Праваслаўнай Царквы.

На аўдыенцыі прысутнічаў і Яго Эмінэнцыя кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны Сакратар, які ўзгадаў пра свой візіт у Беларусь і пацвердзіў лінію Святога Пасаду, якая была прадэманстравана падчас візіту.

24 чэрвеня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кардыналам Таранам, з якім доўга размаўляў пра Беларусь і абмяркоўваў дэталі яго візіту ў краіну. Ад імя беларусаў Апостальскі Нунцый павіншаваў кардынала з імянінамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео