BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Падарожжа ў часы Паўстання Каліноўскага

21.06.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Падарожжа ў часы Паўстання Каліноўскага
Экскурсійны маршрут па мясцінах дзейнасці паўстанцкага атраду Вінцэнта Козела-Паклеўскага будзе прэзентаваны 22 чэрвеня.

Распрацоўка маршрута ажыццяўлялася ў межах грамадскай кампаніі “1863”, якая дзейнічае пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыюму “ЕўраБеларусь”.

Прэзентацыйную экскурсію правядзе гід Цімафей Акудовіч. Маршрут плануецца афіцыйна аформіць у адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнага агенства па турызму.

У маршрут уваходзяць 6 пунктаў звязаных з падзеямі Паўстання 1863-64 гг. наагул і атрадам Вінцэнта Козела-Паклеўскага – у прыватнасці.

1. Вёска Плябань Маладзечанскага раёна. Удзельнікі экскурсіі агледзяць касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, што памятае яшчэ часы Паўстання, і старыя могілкі. На іх пахаваныя чацвёра ўдзельнікаў Паўстання, якія загінулі ў баі, што адбываўся непадалёк. Таксама

2. Вёска Латыголь Вілейскага раёну. Каля драўлянай царквы Святога Мікалая XVIII стагоддзя пабудовы гаворка пойдзе пра стаўленне да Паўстання праваслаўнай царквы і ўспрыняццё гэтай падзеі сялянамі. Гаворка пойдзе, у тым ліку, і пра тое, чаму частка сялянаў падтрымлівала паўстанне, а іншая адмовілася гэта рабіць.

3. Места Сэрвач Вілейскага раёну. Тут знаходзіцца разбураны родавы палац Козел-Паклеўскі – актыўных удзельнікаў Паўстання. Удзельнікі экскурсіі змогуць даведацца больш пра гэты выбітны шляхецкі род, а таксама агледзець родавы склеп Козел-Паклеўскіх.

4. Вёска Даўгінава Вілейскага раёну. Тут знаходзіцца касцё Святога Станіслава, які мае вельмі цікавую гісторыю будаўніцтва. Увага ўдзельнікаў экскурсіі будзе звернутая на гісторыю развіцця паўстанцкага руху і матывы, якімі кіраваліся актыўныя ўдзельнікі Паўстання.

5. Вёска Альковічы Вілейскага раёну. Тут знаходзіцца касцёл Адзведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. На ягоным месцы ў часы паўстання знаходзіўся драўляны касцёл, у якім зачытваўся маніфест Паўстання.

6 Вёска Уладыкі Вілейскага раёну. Каля вёскі знаходзіцца пахаванне прыкладна 70 ўдзельнікаў атрада Вінцэнта Козел-Паклеўскага, які быў разбіты царскімі войскамі якраз у гэтым месцы. На месцы пахавання ўсталяваны вялікі крыж. Тут удзельнікам экскурсіі распавядуць пра завяршэнне Паўстання на Беларусі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео