BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусi пачаўся "Тыдзень палітвязня"

17.06.2013
У Беларусi пачаўся "Тыдзень палітвязня"
Камітэт "Салідарнасьць" з 17 чэрвеня пачаў правядзенне інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “ Тыдзень палітвязня”.

 Як нагадалi Cлужбе інфармацыі “Еўрабеларусі” у "Салідарнасцi", адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. апынуліся ў няволі былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывіст “Маладога фронту” Эдуард Лобаў.

За барацьбу з карупцыяй на 5 год і 2 месяцы асуджаны прадпрымальнік, ветэран вайны ў Афганістане Мікалай Аўтуховіч.

За праваабарончую дзейнасць на 4,5 года пазбаўлены волі старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі,

Асуджаны на розныя тэрміны па так званай “справе анархістаў” Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Мікалай Дзядок.

На працягу кожнага наступнага тыдня на сайце http://www.salidarnasc.org/ можна атрымаць інфармацыю пра канкрэтнага палітычнага зняволенага “Пяць нагодаў, каб больш узнаць пра палітвязня”: важныя моманты з жыцця, біяграфію, сведчанні паплечнікаў, словы падтрымкі ад беларускіх і замежных грамадскіх дзеячоў, і галоўнае, нагадванне пра патрэбу ў ліставанні са зняволенымі, бо гэта галоўны сродак, якім мы можам выказаць сваю салідарнасць з імі.

Адмыслова надрукаваныя паштоўкі і канверты будуць распаўсюджвацца падчас кампаніі па рэгіёнах, офісах незалежных СМІ і НДА, партый і рухаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео