BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінюст у трэці раз адмовіў у рэгістрацыі кампаніі “Гавары праўду”

17.06.2013
Мінюст у трэці раз адмовіў у рэгістрацыі кампаніі “Гавары праўду”
Фота: svaboda.org
Рэспубліканскаму даследча-асветніцкаму грамадзкаму аб’яднанню “Гавары праўду” Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі па фармальных прычынах.

Устаноўчы сход быў праведзены 13 красавіка, і 8 траўня падалі дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, піша Радыё Свабода. Адказ з міністэрства павінен быў прыйсці да 8 чэрвеня, але ліст з Мін’юста датаваны 12 чэрвеня, патлумачыў актывіст “Гавары праўду” Сяргей Вазняк:

“То бок сам Мін’юст парушыў тэрміны, якія законам дае на рэгістрацыю ці матываваную адмову ў рэгістрацыі. То бок у нас рэгістрацыяй займаецца дзяржорган, які сам парушае заканадаўства”.

Паводле Вазняка, у лісце падаюцца дзве прычыны адмовы ў рэгістрацыі.

Чыноўнікі палічылі, што тэрмін дзеяння гарантыйнага ліста (а ён быў да 31 мая) на юрыдычны адрас скончыўся.

“Але гэта не з’яўляецца парушэннем, бо на момант падачы ў нас быў гарантыйны ліст. І яны маглі папрасіць працягу дзеяння гэтага ліста. То бок гэтае парушэнне не такое, якое немагчыма ліквідаваць. А ў законе гаворыцца, што адмаўляецца ў рэгістрацыі толькі тады, калі парушэнні нельга ліквідаваць", — патлумачыў Вазняк.

Другую прычыну чыноўнікі знайшлі ў тым, што нібыта не вызначаны колькасны склад праўлення.

“Ён у нас вызначаны: 5 чалавек, і ёсць спіс паводле прозвішчаў. Гэта ўжо проста лухта, якую немагчыма каментаваць”, — сказаў Вазняк.

Сяргей Вазняк паведаміў, што рашэнне Мін’юста будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе, а потым зноў будуць пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ў Мін’юст. Актывіст таксама паведаміў, што гэта была ўжо трэцяя спроба зарэгістравацца. Адмову з боку ўладаў Сяргей Вазняк пракаментаваў так:

“З разумнага пункту гледжання цяжка адказаць на гэтае пытанне, бо дзяржаве ж выгадней, калі дзейнічаюць зарэгістраваныя арганізацыі. Мы ўсё роўна працуем. І калі мы працуем без рэгістрацыі, у дзяржавы меней магчымасцяў кантраляваць дзейнасць арганізацыі. У іх рэальна проста не хапае розуму”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео