BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Паўстанне Каліноўскага ўвойдзе ў экскурсійныя маршруты

13.06.2013
Паўстанне Каліноўскага ўвойдзе ў экскурсійныя маршруты
22 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя першага экскурсійнага маршрута па мясцінах, звязаных з паўстаннем 1863-64 гадоў.

Маршрут быў распрацаваны кампаніяй “1863”, якая дзейнічае прыпадтрымцы “ЕўраБеларусі”.

Падчас прэзентацыі маршруту, на якую будуць запрошаныя прадстаўнікі Нацыянальнага агенства па турызму, экскурсію правядзе гід Цімафей Акудовіч.
Маршрут уключае ў сябе некалькі пунктаў, звязаных з паўстанцкім атрадам Вінцэнта Козела-Паклеўскага. Пра сам маршрут службе інфармацыі “Еўрабеларусі” распавёў Цімафей Акудовіч:

- Першы прыпынак – вёска Плябань Маладзечанскага раёна. Там знаходзіцца касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, які існаваў яшчэ ў часы паўстання. Таксама у гэтай вёсцы ёсць старыя могілкі, дзе знаходзіцца пахаванне чатырох паўстанцаў, якія загінулі ў баі недалёка ад гэтага месца.

Наступны прыпынак – вёска Латыголь. Там знаходзіцца царкваXVIII стагоддзя. У гэтым месцы мы звернем увагу на стаўленне сялянаў да гэтага паўстання: чаму адныя падтрымалі яго, іншыя – не. Таксама зварнем увагу на пазіцыю праваслаўнай царквы.

Далей – мястэчка Сэрвач, дзе знаходзяцца руіны родавай сядзібы Козел-Паклеўскіх. Безумоўна, будзе расповяд пра гэты вельмі цікавы шляхецкі род. Сам палац ужо разбураны, але захаваліся бровар, кузня і пахавальная капліца Козел-Паклеўскіх.

У вёсцы Даўгінава знаходзіцца касцёл Святога Станіслава з цікавай гісторыяй будаўніцтва. У гэтым месцы экскурсія будзе прысвечана гісторыі пашырэння паўстанцкага руху: з якімі мэтамі людзі ішлі ў гэты рух, чаго яны хацелі і г.д.

Гэтая ж тэма будзе працягнутая і ў Альковічах, дзе ў старым драўляным касцёле зачытваўся маніфест паўстання.

І апошні пункт - вёска Уладыкі. Там на ўскрайку леса каля вёскі стаіць вялікі крыж на месцы пахавання паўстанцаў. Дакладная лічба загінулых невядомая, прыкладна – каля 70 чалавек. Менавіта ў бітве, якая адбылася ў тых мясцінах, на беразе рэчкі Ілля, і быў разбіты атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага. Там экскурсія будзе сфакусаваная на завяршэнні паўстанцкага руху.

Яшчэ адзін экскурсійны маршрут – у бок Мілавідаў (месца вядомай бітвы падчас Паўстання) ды Слоніма – будзе прэзентаваны напрыканцы ліпеня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео