BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Суд па справе Андрэя Гайдукова пройдзе ў закрытым рэжыме

11.06.2013
Суд па справе Андрэя Гайдукова пройдзе ў закрытым рэжыме
Судовы працэс па абвінавачанні грамадскага актывіста Андрэя Гайдукова ў здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці пройдзе ў закрытым рэжыме.

Пра гэта адвакат паведаміў Вользе Гайдуковай, маці Андрэя Гайдукова, перадае Радыё Свабода.

Вольга Гайдукова спадзявалася, што працэс будзе адкрыты і што яна ўрэшце даведаецца пра сутнасць абвінавачання, бо не верыць у вінаватасць сына.

Цяпер Вольга Гайдукова нават не ведае, ці ехаць ёй у Віцебск, бо надзеі трапіць у суд няма і застаецца чакаць толькі звестак ад адвакатаў:

«Абодва адвакаты ў яго сёння былі. І сказалі, што працэс будзе закрыты. Я перапытвала, ці дакладна. Сказалі, што тэлефанавалі суддзі, і яна сказала, што закрыты. Так што мне заўтра ехаць сэнсу няма. Толькі нэрвы сабе рваць? Так што пакуль з ім будуць працаваць толькі адвакаты. Яны будуць пісаць хадайніцтва, каб я была сведкай. Тады, мне сказалі, трэба чакаць позвы… Калі было сказана з высокай трыбуны, што працэс будзе закрыты, то ўжо ўсё было зразумела. У нас гэта ні ад суддзі, ні ад кога іншага не залежыць, атрымліваецца?»

Пра тое, што працэс па «шпіёнскай справе» можа быць закрытым, заявіў старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык. Вольга Гайдукова лічыць, што працэс павінен быць адкрыты, бо яна ўпэўнена: сыну няма чаго хаваць, і абвінавачанні ў шпіянажы — сувязях з нейкай замежнай выведкай — бязглуздыя.

Адзінае, што цешыць спадарыню Гайдукову, гэта тое, што ад сына пасля 10-дзённага перапынку ізноў пайшлі лісты. А галоўнае — што ў яго палепшала са здароўем. Прыканцы мінулага тыдня, падчас знаходжання ў віцебскім СІЗА, у яго паднялася тэмпэратура. У адвакатаў былі намеры прасіць адтэрміноўкі працэсу над Гайдуковым. Але цяпер яму лягчэй, хоць кашаль застаўся.

Працэс паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці» мае распачацца 12 чэрвеня а 10-й раніцы ў Віцебскім абласным судзе.

Нагадаем, што сёння прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый і палітычных партый падпісалі заяву з патрабаваннем правесці суд над Андрэем Гайдуковым у адкрытым рэжыме.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео