BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

БАЖ прэзентуе інтэрнэт-сервіс для фрылансераў і СМІ

10.06.2013
БАЖ прэзентуе інтэрнэт-сервіс для фрылансераў і СМІ
У Беларусі з’явілася месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдактараў.

Праект, які быў задуманы сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў паўгады таму, гатовы да работы і чакае на сваіх карыстальнікаў.

"Штодня сотні навінаў, здымкаў, артыкулаў не знаходзяць сваёй аўдыторыі, так і застаючыся ідэямі ў галовах журналістаў і рэдактараў. Адны скардзяцца на недахоп працоўных рук, іншыя — на недахоп замоўцаў, гатовых набыць журналісцкі матэрыял. Наш рэсурс вырашае гэтую праблему. Гэта месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдакцыяў", - паведамляе прэс-служба БАЖ.

Якая карысць?

Рэдакцыя зможа знайсці тут спецыяліста з адпаведнымі магчымасцямі і ў адпаведным месцы. Вольныя журналісты змогуць прапанаваць СМІ свае работы або ідэі да ажыццяўлення.

Для каго?

Гэта сервіс для СМІ, якія хочуць разнастаіць сваё інфармацыйнае напаўненне ды пашырыць аўдыторыю. Гэта сервіс для журналістаў, якія хочуць знайсці дадатковыя замовы, стаць аўтарамі новых медыяў ды паглыбіць прафесійныя сувязі з рэдакцыямі.

Як гэта працуе?


Сервіс працуе па прынцыпе сацыяльнай сеткі з акцэнтам на аб’явах аб прапановах матэрыялаў або вакансіях. Ён бясплатны, уяўляе сабой закрытую сістэму з персанальнай ідэнтыфікацыяй. Яго праца грунтуецца на добраахвотнасці карыстальнікаў пры апублікаванні асабістых дадзеных. Сервіс абаряняе аўтарскія правы і клапоціцца пра недапушчэнне крадзяжу ідэй.

Дадатковая інфармацыя будзе размешчана на сайце БАЖ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео