BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўнік Глыбокага хоча, каб незалежныя журналісты прыбіралі смецце

09.06.2013
Кіраўнік Глыбокага хоча, каб незалежныя журналісты прыбіралі смецце
Старшыня глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат папракнуў журналістаў за тое, што не садзяць у горадзе дрэвы і кветкі.

Размову пра незалежную прэсу старшыня райвыканкама завёў на сустрэчы з глыбоцкімі бізнэсоўцамі. На ёй прысутнічаў журналіст Зміцер Лупач, які адначасова з’яўляецца прадпрымальнікам. Магчыма, прысутнасць Лупача і падахвоціла Морхата зрабіць рэзкую заяву.

- Разумееце, некаторыя з вас, (я там бачыў, Лупач заходзіў), дрэўца, кветкі не пасадзілі, (…) Вы вельмі шмат бачыце, давайце ў першых шэрагах выйсці і падняць смецінку раніцай… Я хачу сказаць адно, калі чытаеш гэта ўсё, не буду называць і лаяцца, і лічыш, якія вы ўсё-такі… Адно слова хачу сказаць… І думаеце паводле меры сваёй разбэшчанасці. Я яшчэ раз кажу, у вас толькі адно ў галаве: зладзейства і іншыя пытанні. Я хачу сказаць усім яшчэ раз: за скажэнне інфармацыі будзе сур’ёзная размова. Я не дазволю, каб на апазіцыйных сайтах скажаць пытанні аб жыцці і дзейнасці глыбачанаў, ганьбіць гонар і годнасць гэтага краю, - сказаў Алег Морхат.

Рэдакцыя Westki.info, мясцовага інтэрнэт-рэсурсу дае наступны каментар заяве Морхата:

- У кожнага свая работа – каб падтрымліваць парадак у горадзе, існуе прадпрыемства ЖКГ, а каб пісаць навіны – ёсць сродкі масавай інфармацыі. Думаю, ніхто не папракае Морхата за тое, што ён не мые падлогу ў сваім кабінеце і не палівае кветкі ў будынку райвыканкама.

Сродкі масавай інфармацыі на тое і існуюць, каб падаваць чытачам інфармацыю пра тое, што дзе адбываецца. Крытычная ацэнка рэчаіснасці – гэта прыкмета і здаровага розуму чалавека, і здаровага сродка масавай інфармацыі, хоць Westki.info, хоць The New York Times.

Раённыя газеты падпарадкаваныя райвыканкамам, таму не здольныя крытычна ацэньваць дзеянні мясцовых уладаў. Паводле “раёнак”, старшыні райвыканкамаў ніколі не памыляюцца, а органы ўлады ніколі не парушаюць заканадаўства і маральныя нормы.

А мы на тое і незалежныя, што адказваем за напісанае толькі перад грамадствам. Калі ўлада робіць нешта нядобрае – не шануе нацыянальныя каштоўнасці, парушае правы працоўных, парушае права на свабоду аб’яднанняў і свабоду выказвання – мы пра гэта пішам, бо гэта важна для грамадства.

Мы ніколі не хлусім і не скажаем інфармацыю свядома. Мы імкнемся працаваць так, каб можна было без сораму паглядзець у вочы любому з чытачоў – хоць чалавеку з апазіцыі, хоць чалавеку з райвыканкама.

Калі ж Морхату не падабаецца, што “Весткі” не заўсёды яго хваляць – хай чытае “Веснік Глыбоччыны”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео