BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі: інтрыга да апошняга

07.06.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі: інтрыга да апошняга
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Імёны лаўрэатаў прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі да апошняга моманту перад уручэннем застануцца таямніцай нават для арганізацыйнага камітэту.

 Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі з Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” – аднаго з арганізатараў Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі.

Нагадаем, што зусім нядаўна стаў вядомы шорт-ліст прэміі, якая будзе ўручацца па трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства) і гісторыя.

Працэс адбору публікацый ажыццяўляўся ў цалкам адкрытым рэжыме, – заўважыў Аляксей Ластоўскі. – Любы чалавек мог вылучаць як свой уласны тэкст, так і рэкамендаваць на прэмію тых, каго палічыць вартым. Да тэкстаў былі мінімальныя тэхнічныя патрабаванні – гэта павінна была быць навуковая публікацыя”.
Збор працаў доўжыўся да сярэдзіны лютага гэтага году. “Калі мы сабралі усе тэксты, то пераслалі іх экспертам. Былі створаныя тры экспертныя рады па адной на кожную намінацыю – “Гісторыя”, “Сацыяльна-палітычныя навукі” і “Гуманітарныя навукі”. І, дзякуючы падтрымцы “ЕўраБеларусі”, рады зраблi прафесійную ацэнку атрыманых працаў", – патлумачыў прадстаўнік аргкамітэту прэміі.
 
Якім жа чынам праводзілася ацэнка?
 
У склад кожнай рады ўвайшлі каля 10 экспертаў, якія ацэньвалі усе публікацыі, якія прайшлі першасны тэхнічны адбор. Гэтыя эксперты склалі ўласныя рэйтынгі, вылучыўшы па 5 лепшых, на іхнюю думку, публікацый паводле двух крытэраў. Першы крытэр вызначае, які ўнёсак у навуку робіць тая ці іншая публікацыя. Другі крытэр – гэта выкарыстанне новых метадаў альбо ўзорная праца з агульнавядомымі метадамі.
 
“Гэтыя спісы былі рэйтынгаваныя. І сабраўшы іх разам, можна падлічыць агульную колькасць балаў, якую набрала кожная з працаў-прэтэндэнтаў, і вызначыць, хто ж у выніку перамагае. Уся гэта інфармацыя захоўваецца зараз у запячатаных канвертах, якія будуць ускрытыя толькі на кангрэсе”, – заўважыў Аляксей Ластоўскі.
 
Такім чынам, імёны пераможцаў стануць вядомыя толькі падчас трэцяга Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 11-13 кастрычніка ў Каўнасе.
Але апроч рэйтынгаваных спісаў эксперты дасылалі арганізатарамі і спісы 5 лепшых публікацый без указання месцаў, якое яны аддаюць той ці іншай публікацыі.
 
“Маючы гэтыя спісы, можна правесці пэўны аналіз таго, якія публікацыі сустракаюцца часцей. Мы папярэдне апрацавалі нерэйтынгаваныя спісы , і на іх падставе былі складзеныя шорт-лісты па намінацыях, якія былі нядаўна абнародаваныя”, - нагадаў прадстаўнік Інстытута “Палітычная сфера”.
 
Як вялася праца экспертаў на практыцы?
 
Доктар гістрычных навук Алесь Смалянчук, які ўваходзіў у экспертную групу па намінацыі “Гісторыя”, заўважыў, што ім на ацэнку было пададзена каля 20 працаў.
“Працы вельмі розныя. Адна з праблем, з якою я сутыкнуўся, палягала ў тым, што ў гэтым спісе былі як вялікія манаграфіі, часам да 400 старонак, так і невялікія артыкулы. І ўжо на стадыі абмеркавання эксперты пачалі ставіць пытанне пра тое, што трэба неяк гэта падзяліць, што вельмі цяжка параўноўваць манаграфіі і артыкулы. Можа, на наступны год гэта адбудзецца. А пакуль што ўсе працы засталіся ў агульным спісе”, – заўважыў Алесь Смалянчук.
 
“У нас было каля месяца на тое, каб ацаніць усе працы. Спачатку задача падавалася складанай. Але калі я пазнаёміўся з гэтымі працамі, пачытаў іх, то мае пяцёркі – як паводле метаду, так і ў галіне ведаў – у асноўным супадалі. Гэта былі адны і тыя ж працы, – заўважыў доктар гістарычных навук. – Апынулася, што выкарыстанне нейкіх новых метадаў адначасна дае вельмі сур’ёзны прарыў у пашырэнні нашых ведаў пра мінулае Беларусі. І гэтага можна было чакаць”.
 
Што рабіць з экспертамі-намінантамі?
 
Але як выходзіць з сітуацыі, каля сябра экспертнай групы адначасова намінуецца на прэмію? Гэтае пытанне не засталося без увагі арганізатараў Кангрэса, адзначыў Аляксей Ластоўскі:
 
“Мы палічылі, што нельга ўводзіць такога абмежавання, каб працы экспертаў не вылучаліся на прэмію. Бо запрошаныя намі ў экспертную групу людзі – гэта прафесіяналы, якія таксама выпускаюць навуковыя публікацыі. І калі мы шукаем сапраўды лепшую публікацыю, то трэба альбо выкідваць палову экспертнай рады, альбо неаб’ектыўна падыходзіць да конкурснага пачатку . І тады вельмі добрыя публікацыі будуць выпадаць з намінавання на прэмію”.
 
У выніку было прынятае рашэнне, паводле якога эксперты-намінанты, праводзячы ацэньванне публікацый, не могуць вылучаць у спіс найлепшых публікацый свае тэксты.
 
“Адпаведна, калі мы робім фінальны падлік, збіраючы ацэнкі ад усіх экспертаў, то атрымліваецца, што тэарэтычна публікацыя чальца экспертнай рады мае нават крыху меньшыя шансы на тое, каб набраць як мага больш балаў. Бо як мінімум адзін чалавек, які мог бы гэты бал даць, выпадае. Але калі гэта сапраўды вартая ўзнагароды публікацыя, то яна зможа перамагчы нават пры статыстычна неспрыяльных абставінах”, – падкрэсліў Аляксей Ластоўскі.
 
“Не атрымліваць узнагароды, а заслугоўваць іх”
 
Алесь Смалянчук, чый артыкул “Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гг.” таксама трапіў у шорт-ліст намінантаў, прызнаўся, што абсалютна не звяртаў на гэты факт увагу, праводзячы ацэнку працаў іншых кандыдатаў на атрыманне прэміі.
 
“Калі я глядзеў іншыя працы, я абсалютна не думаў пра гэта. Бо не лічу, што мой артыкул з’яўляецца нейкім сур’ёзным унёскам у беларускую гістарыяграфію. Можа, у сэнсе тэматычным краёвая ідэя і памежжа Заходняй Беларусі – гэта даволі новая тэма, якая мала закраналася. Мне прыемна, што яна трапіла ў сямёрку гістарычных публікацый. Але, як пісаў Карамзін, ”мая справа – не атрымліваць узнагароды, а заслугоўваць іх”. Так што гэта на маю ацэнку істотна не ўплывала”, - заявіў доктар гістарычных навук.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео