BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эксперты пра шляхі Беларусі

07.06.2013
Эксперты пра шляхі Беларусі
Куды ідзе Беларусь? Адказ на гэтае цяжкое пытаньне спрабавалі знайсьці палітолягі й гісторыкі, запрошаныя на міжнародную канфэрэнцыю ў Кракаў.

Дыскусія аб сцэнарах разьвіцья падзеяў у Беларусі адбылася ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі “Расея й яе суседзі”, што прайшла ў славутым Ягелонскім унівэрсытэце.

Сытуацыя ў Беларусі можа разьвівацца паводле трох сцэнароў – лічыць палітоляг Алесь Лагвінец.

Лагвінец: Першы зь іх – гэта азэрбайджанскі сцэнар, калі кіраўнік, які губляе здароўе, перадае ўладу свайму старэйшаму ці малодшаму сыну. Другі варыянт – гэта збліжэньне з краінамі Эўрапейскага зьвязу й дэмакратызацыя Беларусі. Да канца ня выключаны трэці сцэнар – гэта павелічэньне прысутнасьці Расеі й нават уключэньне Беларусі ў той ці іншай форме ў Расейскую Фэдэрацыю. Але гэты варыянт мне падаецца найменш праўдападобным. За 20 гадоў беларусы адчулі смак незалежнасьці, і расейскія грошы ня ўсё вырашаюць.

За 15 гадоў Расея ўпампавала ў Беларусь больш за 50 мільярдаў даляраў. Танныя расейскія нафта й газ дазваляюць беларусам зарабіць дадатковыя 15% да свайго валавага ўнутранага прадукту. Аднак нягледзячы на шчодрую падтрымку Масквы, ўсё менш беларусаў хочуць інтэгравацца з Расеяй. Доля тых, хто хоча далучыцца да Эўразьвязу сёньня значна большая й перавышае 40% - заявіў Алесь Лагвінец. Чым можна патлумачыць такі парадокс?

Лагвінец: У палітыцы ня ўсё вызначае эканоміка. Шмат для каго зь беларусаў выбар Эўрапейскага зьвязу зьяўляецца выбарам цывілізацыйным. Але ёсьць і іншыя прычыны. Расейскую падтрымку шмат хто зь беларусаў успрымаюць як падтрымку непасрэдна Аляксандру Лукашэнку. А гэтая асоба ўжо не такая папулярная. Таму наўпроставай сувязі паміж падтрымкай Расеі ды большымі сымпатыямі да Расеі больш няма.

Лукашэнка можа гуляць на супярэчнасьцях паміж Захадам і Расеяй ды атрымліваць нафтагазавыя пернікі ад Масквы яшчэ доўгі час – лічыць Алесь Лагвінец. Пераменам не спрыяюць кліентэлісцкія настроі насельніцтва, якое ня верыць, што пасьля Лукашэнкі будзе адназначна лепш. Не спрыяе ім і слабы давер да апазыцыі. Дэмакратычныя перамены будуць вынікам паступовых зьменаў у самім грамадзтве – робіць выснову экспэрт.

Лагвінец: Мажлівасьці для балянсаваньня паміж Захадам і Ўсходам ня вычарпаныя, таму што гэтыя супярэчнасьці нарастаюць. Зразумела, што дэмакратыя й павага да правоў чалавека не наступяць за адзін дзень. Вельмі важна, каб большасьць беларусаў гэтага захацела й была гатовая бараніць свае правы. Усё менш беларусаў памятаюць пра савецкія часы. Я думаю, што пэрспэктыва паўстаньня крытычнай масы грамадзянаў, якія крытычна адносяцца да ўладаў і гатовыя бараніць свае правы, расьце.

Падобнай думкі прытрымліваецца й польскі экспэрт Мілаш Папля, паведамляе "Польскае радыё для замежжа". Спадзявацца на тое, што Лукашэнка дэмакратызуецца нельга. Таму Эўразьвяз павінен дапамагаць самому беларускаму грамадзтву эўрапеізавацца.

Папля: Беларусы павінныя дабіцца дэмакратычных і рынкавых пераменаў самі. Ніхто за іх гэтага ня зробіць. Зьмяніць рэжым у Беларусі Эўразьвяз ня ў стане. Ён можа толькі падказаць добры накірунак ў эканамічным і палітычным разьвіцьці, дапамагчы ў гэтым. Дэмакратычныя нормы паводзінаў павінныя сфармавацца ў самім грамадзтве, каб пасьля таго, як аўтарытарны рэжым упадзе, Беларусь не пагрузілася ў хаос. Трэба эўрапеізаваць грамадзтва – каб яно пераймала эўрапейскія ўзоры сацыяльнай рынкавай эканомікі й дэмакратыі, каб яно адыходзіла ад аўтарытарызму, які абмяжоўвае патэнцыял людзей.

За апошнія сем гадоў канфлікты паміж Менскам і Масквой успыхвалі ня раз. Эканамічныя падарункі ад Масквы выбіваць становіцца ўсё цяжэй. Ці можа Расею ў ролі донара Аляксандра Лукашэнкі замяніць Кітай? Не – перакананы Мілаш Папля.

Папля: Кітай знаходзіцца занадта далёка. Кітайскія дзеяньні ў Эўропе – гэта пакуль толькі зандаж сытуацыі. Як у Польшчы, так і ў Беларусі ў апошнія гады кітайцы спрабавалі інвэставаць, спраўдзіць, якія будуць прыбыткі. Разьвіцьцю кантактаў Менска з Паднябеснай перашкаджае адсустнасьць марскога порту, які неабходны для гандлёвага абмену з такім далёкім партнэрам. Акрамя таго, беларускі рынак у вялікай ступені кантралюецца Расеяй. Кітай пакуль не гатовы уступіць у адкрытую канкурэнцыю з Масквой у гэтым рэгіёне. Таму ён наўрад ці будзе сур’ёзна інвэставаць і разьвіваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Будучыня Беларусі па-ранейшаму застаецца няпэўнай. Аднак беларусы бачаць пазытыўны прыклад “новых” краінаў-чальцоў Эўразьвязу, усё больш езьдзяць туды, могуць параўноўваць жыцьцё на Захадзе ды Ўсходзе. Беларускае грамадзтва паступова эўрапеізуецца й гэта дае надзею – лічаць экспэрты.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео