BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вызначаныя пераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй

05.06.2013
Вызначаныя пераможцы конкурсу культурніцкіх ідэй
Экспертны савет конкурсу культурніцкіх ідэй кампаніі “Будзьма беларусамі!” атрымаў заяўкі на 56 праектаў.

Перамогу атрымаў 21 праект, паведамляе budzma.org. Усе праекты атрымаюць інфармацыйную і – пры неабходнасці – арганізацыйную падтрымку падчас іх рэалізацыі, шэрагу праектаў будзе аказана дапамога ў пошуку фінансавых партнёраў.

Пераможцамі сталі:

1. Аўтушка Алена – “Вывучэнне і захаванне палескай прыпеўкі як культурнай спадчыны заходне-палескай Беларусі”

Сутнасць праекта: правядзенне на базе агратурыстычнай сядзібы “Шчодры заяц” аднадзённага музычнага фестывалю своеасаблівай палескай прыпеўкі і танца “сербіянкі”.

Мэта праекта: вывучэнне, захаванне і папулярызацыя сярод малодшага пакалення ўнікальнай культурніцкай каштоўнасці — вуснай народнай музычнай і песеннай творчасці жыхароў беларускага Палесся (прыпеўкі “сербіянка”).

2. Башура Міхась, Калоша Алесь – “Слухаем разам!”

Сутнасць праекта: стварэнне беларускіх аўдыёбібліятэк для школ і садкоў для дзяцей з праблемамі зроку; забеспячэнне камплектамі беларускіх аўдыёкніг сям’яў, у якіх бацькі або дзеці маюць праблемы са зрокам; забеспячэнне спецыялізаваных бібліятэк (аддзелаў раённых бібліятэк) для людзей з праблемамі зроку якаснай беларускамоўнай аўдыёлітаратурай.

Мэта праекта: далучэнне дзяцей, якія абмежаваныя ў магчымасцях чытаць друкаваныя кнігі, да роднай мовы, скарбаў нацыянальнай і сусветнай літаратуры праз супольнае праслухоўванне аўдыёкніг у школах, садках, а таксама дома разам з бацькамі; садзейнічанне еднасці сям’і, эстэтычнаму выхаванню дзяцей.

3. Бяленік Алеся
– “Гарадзенскія паэтычныя слэмы” (удзельнік “Кірмаша праектаў” у г. Гродна)

Сутнасць праекта: правядзенне вулічных паэтычных спаборніцтваў паміж сучаснымі беларускімі (гарадзенскімі) паэтамі.

Мэта праекта: папулярызацыя актуальнай беларускай паэзіі для розных аўдыторый гараджан.

4. Вайноўскі Зміцер – “Буктрэйлер”

Сутнасць праекта: стварэнне рэкламных ролікаў-трэйлераў на творы беларускіх літаратараў.

Мэта праекта: прыцягненне ўвагі шырокай інтэрнэт-аўдыторыі да выдатных твораў сучаснай і класічнай беларускай літаратуры, а таксама да беларускай культуры і мовы ў цэлым.

5. Воранаў Раман – “Віцебск: папулярнае мінулае” (удзельнік “Кірмаша праектаў” у г. Віцебск)

Сутнасць праекта: серыя інтэрнэт-публікацый, а таксама выданне кнігі пра гісторыка-культурную спадчыну Віцебска.

Мэта праекта: павышэнне павагі з боку грамадства да гісторыка-культурнай спадчыны Віцебска;  рэалізацыя патэнцыялу лакальных гісторыкаў.

6. Гузель Наталля – “Горад без гузікаў”

Сутнасць праекта: стварэнне адкрытай прасторы (электроннай і друкаванай) для вывучэння сталіцы, каб кожнае дзіця магло расказаць пра свой горад нешта дзіўнае і важнае; выданне ў дапамогу бацькам даведніка “Прагулкі па дзіцячым Мінску”.

Мэта праекта: стварэнне больш утульнай і зручнай гарадской прасторы (фізічнай і інфармацыйнай) для дзяцей.

7. Казак Сяржук, Кузьменка Зміцер, Сямашка Вольга — праект “Наваградчына паўстанцкая запрашае — 2013”.

Сутнасць праекта: збор вуснай гісторыі аб паўстанні 1863—1864 гг., прыборка магіл паўстанцаў, урачыстае мерапрыемства, выязныя мерапрыемствы па адмысловым маршруце (імша, канцэрт, наведванне мясцін памяці); публікацыя кнігі “Наваградчына ў паўстанні”.

Мэта праекта: абуджэнне актыўнасці грамадзянскай супольнасці ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку памяці аб падзеях 1863—1864 гг. Праект скiраваны на пашырэнне ідэяў валанцёрскай самаарганізацыі дзеля пошуку гістарычных крыніц і ўшанавання памяці аб паўстанцах Каліноўскага ў шырокай грамадскасці ў цэлым і мясцовага насельніцтва Наваградчыны ў прыватнасці.

8.Каліноўская Марына — “Дапаможнік калядоўшчыка”

Сутнасць праекта: выданне распрацовак па сучаснай форме традыцыі калядавання.

Мэта праекта: пашырэнне абраду калядавання сярод моладзі Мінска праз навучанне, распрацоўку і распаўсюджанне прыдатных для навічкоў падрыхтоўчых матэрыялаў.

9. Крусь Вольга — выхаваўчы праект “Бацькі.BY”

Сутнасць праекта: комплекс трэнінгаў, семінараў, майстэрняў, вандровак паводле традыцый і прынцыпаў народнай педагогікі; рэканструкцыя народных свят; тэматычныя публікацыі і інш.

Мэты праекта: абуджэнне цікаўнасці моладзі, якая ў бліжэйшы час створыць свае ўласныя сем’і, да выхавання дзяцей у традыцыях беларускага этнасу.

10. Кузьмініч Ігар - “Беларуская Ёлачка” і “Гарадзенская школа калядаў” (удзельнік “Кірмаша праектаў” у г. Гродна)

Сутнасць праекта: навагодняя беларуская ялінка, падрыхтаваная сіламі бацькоў для сваіх дзяцей.

Мэта праекта: стварэнне ўмоў для аб’яднання бацькоў-беларусаў і прапаганда беларускамоўнага выхавання сярод бацькоў, якія маюць малых дзяцей.

11. Лужынскі Аляксей, Хаванскі Павал — “Папулярызацыя асобаў паўстанцаў 1863 года на Вілейшчыне”

Сутнасць праекта: музычныя вечарыны з віктарынамі і прызамі, выезды на паўстанцкія мясціны, лекцыі-сустрэчы з творцамі і інш.

Мэта праекта: папулярызацыя асобаў паўстанцаў 1863 года на Вілейшчыне.

12. Ляшкевіч Алёна — “Адукацыя ў галіне традыцыйнай культуры як сродак абуджэння цікаўнасці да беларушчыны і павышэння актыўнасці моладзі”

Сутнасць праекта: нефармальная адукацыя гарадской моладзі па метадзе шведскіх навучальных гурткоў, этнаграфічныя экспедыцыі.

Мэта праекта: абуджэнне цікаўнасці да беларушчыны і павышэнне актыўнасці моладзі сродкамі нефармальнай адукацыі ў галіне традыцыйнай культуры.

13. Мандзік Дар’я,  Войцік Яна — праект “Не маўчы па-беларуску”

Сутнасць праекта: выданне друкаванай прома-прадукцыі.

Мэта праекта: пашырэнне карыстання беларускай мовай, яе распаўсюджанне сярод беларусаў. Канкрэтная мэта — стварэнне візуальных матэрыялаў-дапаможнікаў для вывучэння і ўдасканалення мовы. Праект накіраваны на даследаванне і вывучэнне самай простай побытавай лексікі. Звычайна гэты пласт мовы чалавек засвойвае ў сям’і, але ў нашых умовах яго неабходна адраджаць.

14. Масла Алена — “Мілашоўска-мілашаўскія чытанні”

Сутнасць праекта: серыя літаратурна-відовішчных і адукацыйных мерапрыемстваў на Міёршчыне.

Мэта праекта: падрыхтоўка спрыяльнай маральнай атмасферы, пошук інвестараў для стварэння на базе Мілашоўскай школы (стары будынак) літаратурнага музея і дзіцячай бібліятэкі.

15. Мялешка Андрэй – “Encouter” (удзельнік “Кірмаша праектаў” у г. Гродна)

Сутнасць праекта: гарадская культурніцка-інтэлектуальная гульня-спаборніцтва

Мэта праекта: актывізацыя гарадзенскай моладзі і ўцягненне яе ў грамадскае жыццё горада праз гульнявы праект.

16. Пан Скіргайла (Паланецкі Сяргей) — варштат “Самабытная балейка і лялечнае рамяство”

Сутнасць праекта: паказы спектакляў батлейкавага тэатра, правядзенне майстар-класаў.

Мэта праекта: папулярызацыя традыцыйнага беларускага мастацтва — тэатра батлейкі.

17. Рагачоў Зміцер, Жукава Вольга — “Маналог Майстра”

Сутнасць праекта: серыя відэаролікаў аб унікальных майстрах Беларусі.

Мэта праекта: Захаванне, раскрыццё і актуалізацыя таямніцаў рамяства і ўнутранага свету ўнікальных майстроў у фармаце тэлеперадачы, стварэнне пазітыўнага вобразу і прыцягальнасці для сучасных людзей (як жыхароў нашай краіны, так і замежных турыстаў) старадаўніх традыцыяў і ўменняў, аднаўленне пашаны да ручной працы.

18. Сакута Інга – праект “Постаці” (удзельнік “Кірмаша праектаў” у г. Гродна)

Сутнасць праекта: мультымедыя-дыск з відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Мэта праекта: пашырэнне ведаў грамадскасці пра людзей, якія робяць значны ўнёсак у захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі.

19. Сасноўскі Зміцер — “Байкі.ZS”

Сутнасць праекта: серыя кароткіх відэафільмаў пра гісторыю беларускай музыкі і яе нефарматных дзеячаў.

Мэта праекта: пашырэнне ведаў шырокай грамадскасці ў сферы музычнай культуры і культуры ўвогуле, прыцягненне ўвагі, абуджэнне цікавасці і далейшае развіццё дадзенай сферы, а таксама дэманстрацыя таго, што беларусам ёсць кім і чым ганарыцца.

20. Свецік Леанід — “Пошук, даследаванне і апісанне паганскіх помнікаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці”

Сутнасць праекта: пошук, даследаванне і апісанне паганскіх помнікаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Мэта праекта: стварэнне інфармацыйнай базы паганскіх месцаў у Віцебскай вобласці.

21.Сямашка Вольга — “Ракаўская ўнія — 2014”

Сутнасць праекта: распрацоўка, выпуск і распаўсюджанне кнігі аб гістарычных праваслаўна-уніяцкіх могілках Ракава 19 ст. (100 асобнікаў).

Мэта праекта: навучыць ахвочых сучасным падыходам і метадам кансервацыі, рэстаўрацыі і рэгенерацыі могілак для далейшай працы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў сваім рэгіёне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео