BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Варшаве ствараецца Беларускі архіў у выгнанні

03.06.2013
У Варшаве ствараецца Беларускі архіў у выгнанні
Няўрадавая польская арганізацыя “Karta” хоча дапамагчы беларусам захаваць памяць пра найноўшую гісторыю.

Ідэя Міжнароднага беларускага архіву належыць Цэнтру “Karta”. Гэтая няўрадавая польская арганізацыя займаецца зборам матэрыялаў і папуляразацыяй гісторыі Польшчы і Ўсходняй Эўропы XX ст. Архіў плянуецца стварыць цягам бліжэйшага паўгодзьдзя ў Варшаве.

Гаворыць старшыня Цэнтру “Karta” Зьбігнеў Глюза:

- Так можна дапамагчы беларускай памяці, бо ў самой Беларусі, на жаль, няма сыстэматычнай працы па зборы архіву 20 ст. Але такі архіў можна стварыць за мяжой. Наш цэнтар валодае багатым досьведам па стварэньні грамадзкага руху, які самастойна зьбірае памяць пра найшоўшую гісторыю: запісвае сьведкаў гісторыі, калекцыянуе дакумэнты, здымкі. Гэта вельмі патрэбная ініцыятыва, але, на жаль, у Беларусі такой традыцыі няма.

Міжнародны беларускі архіў будзе займацца найперш XX стагодзьдзем. Гэта мае быць збор пісьмовых дакумэнтаў, успамінаў, дзёньнікаў, унікальных публікацый, фотаздымкаў, фільмаў, аўдыёзапісаў - пераважна па-беларуску. Пасьля пераменаў у Беларусі зборы плянуецца перавесьці ў Менск.

- У будучыні архіў будзе перададзены ў свабодную Беларусь. Гэты архіў ствараецца не для палякаў. Ён толькі часова будзе знаходзіца ў Польшчы і аб’ядноўваць намаганьні беларусаў, якія жывуць у розных краінах сьвету.

У будучыні яго дзейнасьць будзе пашыраная й на іншыя краіны, дзе знойдуцца пасіянарыі й папулярызатары найноўшай гісторыі.

- У Беларусі няма мэханізму, які б дазваляў зьбіраць дакумэнты па найшоўшай гісторыі з усяго сьвету ў адным месцы. Мы спадзяемся, што знойдзем партнэраў у розных краінах і знойдзем дапамогу сярод беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Вельмі важна стварыць месца, якое будзе ідэнтыфікавацца зь беларускай свабодай. У Беларусі гэта зрабіць складана. Але калі такой працы не рабіць, то пазьней давядзецца плаціць за гэта вельмі высокую цану. Старыя пакаленьні сыйдуць і не пакінуць сваёй памяці. Гэты працэс у Беларусі трэба спыніць. Мы спадзяемся, што гэтую задачу выканае Міжнародны беларускі архіў.

Неўзабаве пачне працу адмысловы партал, дзе будзе весьціся пералік усіх матэрыялаў архіву, частка зь іх будзе даступная ў лічбавай форме. Арыгіналы будуць знаходзіцца ў Варшаве, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

У палове чэрвеня ў Доме сустрэч зь гісторыяй у Варшаве адбудзецца сустрэча арганізатараў МБА зь беларусамі, якія гатовыя спрычыніцца да стварэньня архіву. Гаворыць каардынатар стварэньня архіву Мацей Вырва.

- Запрашаем асобаў, якія любяць гісторыю Беларусі й, магчыма, самі могуць узбагаціць архіў. Для гэтага дастаткова з намі скантактавацца й выказаць пажадньне з намі супрацоўнічаць. Мы спадзяемся, што гэта будзе сапраўды міжнародны архіў. Мы хочам зацікавіць яго стварэньнем ня толькі польскіх беларусаў, але й беларусаў з Чэхіі, Вялікабрытаніі, Канады й іншых краін.

Зацікаўленыя асобы могуць зьвяртацца да 11 чэрвеня да сп. Мацея Вырвы: Ośrodek KARTA, 02-536 Warszawa, ul. Narbutta 29, tel.: (+48 22) 646-47-20, e-mail: [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео