BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фестываль AD.NAK! падоўжыў дэдлайн прыёму работ да 10 чэрвеня ўключна

03.06.2013
Фестываль AD.NAK! падоўжыў дэдлайн прыёму работ да 10 чэрвеня ўключна
Удзельнікі, якія яшчэ не паспелі падаць свае творы, атрымалі яшчэ тыдзень,

Аргкамітэт фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 3 чэрвеня. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работ, з'явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы.

Апошні тыдзень быў для аргкамітэта фестывалю вельмі гарачым. Удзельнікі актывізаваліся. Па стане на раніцу 3 чэрвеня да ўдзелу ў фэсце было пададзена 130 работ, паведамляе прэс-служба AD.NAK!.

Як заўсёды, найбольшай папулярнасцю сярод намінацый карыстаецца катэгорыя "Дызайн & Art Direction". Акрамя таго, даволі актыўна падаюцца работы ў намiнацыю “Афiша”. Пакуль не актыўнічаюць удзельнікі намінацый “Рэкламныя, PR-кампаніі”, “Радыё- ці аўдыёрэклама”, а таксама “СМІ альбо медыяпраекты”.

Самым прывабным для ўдзельнікаў зраіўся конкурс на найлепшы рэкламны фотаздымак “AD.NAK ZНЯТА ТАК!”. Таксама карыстаецца папулярнасцю “Конкурс падрыхтаваных канцэптаў”. А вось на конкурс “ЗРАБІ ZABOR” на найлепшую канцэпцыю прасоўвання выставы Zabor, а таксама на конкурс “KaliLaska” пакуль пададзена не вельмі шмат заявак.

Сёлетні фестываль AD.NAK! праходзіць пад слоганам "ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ". Гэты слоган абазначае адметнасць сучаснай беларускамоўнай рэкламнай камунікацыі — трэндавасць камунікацыі са спажыўцамі на беларускай мове і адначасова выключнасць кожнай рэкламнай работы і майстра.

Удзел у фестывалі AD.NAK!–2013, як і ў мінулыя гады, бясплатны. Канкурсантам прапануецца падаць свае работы на 4 конкурсы і 13 намінацый фестывалю.

Сябры аргкамітэта фестывалю заклікаюць удзельнікаў актыўна падаваць свае работы. Усе дасланыя работы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, склад якога будзе абвешчаны на гэтым тыдні. Яно вылучыць найлепшыя творы ў кожнай намінацыі.

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў апошні чацвер першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён будзе складацца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

У адукацыйнай праграму ўпершыню возьмуць удзел замежныя спікеры з Японіі і Італіі: Qanta Shimizu, творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, і Alessandro Sabini, былы творчы дырэктар італьянскага агенцтва Ogilvy&Mather, які нядаўна адкрыў уласнае агенцтва Sabini+Cobianchi/Pocko ў Мілане.

Па пытаннях удзелу ў фестывалі можна звяртацца праз e-mail: [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео