BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сення у Мінску пройдзе Канферэнцыя Нацыянальнай платформы ФГО УП

01.06.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Сення у Мінску пройдзе  Канферэнцыя Нацыянальнай платформы ФГО УП
фота Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Сення, 1 чэрвеня, у Мінску пройдзе Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: “Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”.

 Традыцыйна адной з задачаў канферэнцыі стане падрыхтоўка рэкамендацый арганізацыям ад Беларусі да ўдзелу ў пятай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Кішынёве (4-5 кастрычніка 2013 года). Але асноўная ўвага будзе нададзена важным пытанням развіцця самой Нацыянальнай платформы, яе актуальным задачам і магчымасцям ва Ўсходнім партнёрстве і Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі. У павестцы дня таксама выбар новага складу Каардынацыйнага камітэту НП і новага старшыні.

Нагадаем, што на сёлетняй канферэнцыі Нацыянальнай платформы ў лістападзе 2012 года большасцю галасоў была прынята Канцэпцыя развіцця і дзейнасці Нацыянальнай платформы. Але, у той жа час, былі зафіксаваныя праблемы і супярэчнасці паміж асобнымі яе членамі. Наколькі інтэнсіўнай атрымаецца камунікацыя паміж удзельнікамі чарговай канферэнцыі? Ці здолеюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці прыйсці да кампрамісу і агульнай выпрацоўкі стратэгіі далейшага развіцця? Хто ўзначаліць кіруючы орган НП – Каардынацыйны камітэт на бліжэйшы перыяд? Ад вырашэння гэтых пытанняў залежыць, наколькі ўдалай стане праца маючай адбыцца 1 чэрвеня 2013 году канферэнцыі.

Сярод удзельнікаў - як сталыя члены Нацыянальнай платформы, якія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве, так і прадстаўнікі іншых арганізацый (без права галасавання). У якасці ганаровых гасцей на канферэнцыю запрошаныя прадстаўнікі Дэлегацыі Еўракамісіі, дыпламатычных місій краінаў Еўразвязу  - Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Чэхіі, – а таксама дыпламатычнай місіі ЗША.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео