BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Дзярновіч: Берасцейская унія належыць да спісу “топ-тэмаў” беларускай гісторыі

31.05.2013
Алег Дзярновіч: Берасцейская унія належыць да спісу “топ-тэмаў” беларускай гісторыі
Чаму Берасцейская унія 1596 год да цяперашняга часу застаецца цікавай для беларусаў гістарычнай падзеяй, нягледзячы на тое, што сёння колькасць вернікаў-уніятаў у нашай краіне зусім не вялікая?

Пра гэта пасля арганізаванай "Лятучым універсітэтам" публічнай лекцыі ўкраінскага гісторыка Леаніда Цімашэнкі "Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай", якая прайшла 28 мая ў Мінску, Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла паразважаць кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча.

Пра Берасцейскую унію вачыма сучаснай Беларусі:

- Як гістарыяграфічная праблема Берасцейская унія глыбока прапрацоўваецца з сярэдзіны XIX ст. Можа быць, для шырокай гістарычнай свядомасці гэта не такая актуальная тэма, але ў гістарыяграфіі, калі мы пішам пра XVI-XVII стагоддзі, мы ніякім чынам не можам пазбегнуць гэтай праблемы, у тым ліку – і ў палемічным ключы. Хоць мы спрабуем стрыманна, са свецкіх пазіцый пісаць пра яе. Але дыскусійнасці і палемічнасці ме не можам пазбегнуць, бо гэтая падзея чапляе вельмі сур’ёзныя рэчы – не толькі палітычныя і адміністратыўныя, але пытанні веры, царквы. І ў той час гэта яна выклікала жывыя дыскусіі.

Магчыма, сёння гэтая тэма ўжо не будзе абмяркоўвацца, як у тыя часы, пра якія распавядаў Леанід Цімашэнка, калі адукаваныя людзі ў палемічнай літаратуры не грэбавалі ўжываннем абразлівых словаў. Але, тым не меньш, праблема уніі застаецца на вастрыні гістарыяграфічных і канфесійных дыскусій.

І яшчэ адзін фактар, які, на жаль, мы не можам пазбягаць, – гэта геапалітычны. Таму што праблема уніі – гэта таксама праблема геапалітычнага расколу с пункту гледжання сучаснай сітуацыі. І гэты раскол падсілкоўвае, падмацоўвае, акуталізуе гэтую тэму, што, можа быць, у плане навуковага засваення з’яўляецца мінусам для яе. Але актуальнасць тэмы пры гэтым захоўваецца.

У любым выпадку, Берасцейская унія – гэта адна з гістарыяграфічных тэм, пра якія многія людзі могуць выказаць свае меркаванні паводле тых стэрэатыпаў ці комплексаў, якія ім навязаныя. Гэта адна з такіх “поп-тэмаў” гісторыі, як “чыя Вільня?” “каму належыць ВКЛ?”. І многія людзі, якія чытаюць інтэрнэт і чытаюць кніжкі, могуць, безумоўна, на базе сваёй інтэлектуальнай працы і тых адукацыйных альбо ідэалагічных праграм, якія былі ўкладзеныя ў галовы, выказаць сваё меркаванне і стаўленне.

Пра адрозненні ў вывучэнні ўніі паміж Беларуссю ды Украінай:

- Я мяркую, што, у адрозненне ад украінскай гістарыяграфіі, у нас тэма Берасцейскай уніі меньш глыбока прапрацаваная. В Украіне – гэта ўсё яшчэ жывая традыцыя. Мы ведаем, што грэка-каталіцкая царква ў Беларусі існуе, але яна зусім не дамінуе, як тое было ў мінулыя часы. В Украіне, няхай і ў падполлі, але грэка-каталіцкая царква існавала ўвесь час і была моцная дыяспара, якая займалася вывучэннем гэтай тэмы.

Там гэтая праблематыка значна лепш прапрацаваная, у тым ліку - дзякуючы інстытуцыянальнасці. Там інстытуты даследвання царкоўнай гісторыі заўсёды існавалі ў тым ці іншым выглядзе.

Ёсьць адрозненні і ў гістарычным шляху. Уніяцкая царква пры ўсіх праблемах у Беларусі замацавалася досыць рана – фактычна адразу пасля Берасцейскіх сабораў, з канца XVI стагоддзя.

В Украіне яна не атрымала такой падтрымкі, у тым ліку – і сярод мясцовай шляхты. Праваслаўных епіскапаў, якія не падтрымалі унію, было толькі двое, але яны былі як раз такі з Украіны. У перыяд казаччыны на чале з украінскім нацыянальным героем Багданам Хмяльніцкім адбывалася фактычна вынішчэнне уніі.

А прыняцце уніі ва Украіне адбылося ў канцы XVII стагоддзя. І рэальна з гэтага часу пачынаецца існаванне уніі ў нашых суседзяў. З таго моманту яна фактычна не спыняла традыцый свайго існавання. Такім чынам, у нас быў ранні старт, але ў XIX стагоддзі унія татальна знікла пасля таго, як на Полацкім саборы 1839 году ўніяты былі далучаныя да праваслаўнай царквы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео