BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чым быў для Беларусі рэферэндум 1995 году?

14.05.2013
Чым быў для Беларусі рэферэндум 1995 году?
14 мая споўнілася 18-я гадавіна рэферэндуму 1995 году. Які ўплыў аказала гэтая падзея на грамадска-палітычнае жыццё краіны? Ці паглыбіўся раскол грамадства? Ці незваротная беларуская незалежнасць?

Удзельнікамі праграмы Валера Карбалевіча на "Радыё Свабода" сталі старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў і мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч.

Уплыў рэфэрэндуму на грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны

Валер Карбалевіч:
"Рэфэрэндум 1995 году тычыўся пытаньняў дзяржаўнай мовы, сьцяга і герба, адносін з Расеяй, права прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Ён праходзіў у недэмакратычных умовах. Але, несумненна, большасьць насельніцтва падтрымала пазыцыю прэзыдэнта па ўсіх прапанаваных ім пытаньнях. Які ўплыў аказаў рэфэрэндум на дзяржаўную ідэалёгію, палітыку, саму канцэпцыю беларускай дзяржаўнасьці?"

Алег Трусаў: "Хачу трохі вас паправіць. Па пытаньні аб сымболіцы 50% Лукашэнка не набраў. Толькі трохі больш за 48% ад усіх выбарцаў прагаласавала за зьмену сымболікі.

А ў цэлым рэфэрэндум быў мяжой. Скончыўся пэрыяд рэфармацыі і пачаўся пэрыяд контрарэфармацыі. Пасьля дэмакратычнага пад’ёму пачаўся заняпад.

Але ўплыў гэтага рэфэрэндуму дваісты. З аднаго боку, Беларусь атрымала вялікую падтрымку з Расеі, танныя энэргарэсурсы. Хоць Лукашэнка шмат што абяцаў Расеі, але не выконваў. У выніку ўжо больш як 20 гадоў існуе незалежная Беларусь, у якой вырасла ўжо новае пакаленьне беларусаў. У галіне палітычнай адбыўся пераход да аўтарытарызму, разбураныя грамадзкія структуры.

Цікава, што рэфэрэндум абвясьціў роўнасьць дзьвюх моваў. Але дзе тая роўнасьць? Улады не выконваюць рашэньне рэфэрэндуму. І яны вельмі ня любяць, калі наша таварыства ім пра гэта нагадвае".

Уладзімер Мацкевіч: "Рэфэрэндум меў лёсавызначальныя наступствы. Але гэта была сярэдзіна працэсу. Пачаўся ён прэзыдэнцкімі выбарамі 1994 году. А скончыўся дзяржаўным пераваротам 1996 году.

На гэтым рэфэрэндуме 1995 году Лукашэнка пацьвердзіў, што ён цалкам кіруе масавай сьвядомасьцю грамадзтва. Быў узяты савецкі рэванш за першыя гады незалежнасьці. Але тады адначасова адбыўся байкот выбараў у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня.

Я ведаю, што выкладчыкі ва ўнівэрсытэтах праводзілі апытаньне сярод студэнтаў наконт таго, што выяўлена на нашым гербе. Высьветлілася, што студэнты нічога ня ведаюць".

Ці паглыбіў рэфэрэндум раскол грамадзтва?

Карбалевіч: "Раскол беларускага грамадзтва існаваў і да гэтага рэфэрэндуму. Рэфэрэндум паглыбіў яго ці проста зафіксаваў статус-кво? Гэты раскол зь цягам часу паглыбляецца ці згладжваецца?"

Трусаў: "Хачу нагадаць, што першы рэфэрэндум быў у сакавіку 1991 году наконт лёсу СССР. Тады з больш як 7 мільёнаў выбарцаў каля 1 мільёна прагаласавала за незалежную Беларусь. Гэта нямала, гэта прыкладна насельніцтва Эстоніі.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году за двух дэмакратычных кандыдатаў, Пазьняка і Шушкевіча, прагаласавала ўжо 1,5 мільёна чалавек. Так што дынаміка была пазытыўная. Астатняе насельніцтва — гэта людзі, якія плакалі па СССР. Таму перамагчы на тым рэфэрэндуме 1995 году, нават калі б ён прайшоў у дэмакратычных умовах, было вельмі няпроста.

Гэты заняпад нацыянальна-дэмакратычнай хвалі спыніўся ў 1998 годзе. Тым годам падчас перапісу насельніцтва актыўна падтрымала беларускую мову. З гэтага году пачаўся рост падтрымкі нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасьцяў. І цяпер мы маем сытуацыю 50% на 50%".


Мацкевіч: "Цяжка сказаць, ці адбываецца паглыбленьне расколу. Напэўна, у абсалютных лічбах колькасьць прыхільнікаў бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага сьцягоў у 1994 годзе была большая. Абвастрэньне расколу адбываецца падчас нейкіх палітычных кампаніяў, напрыклад, выбараў.

А сьвядомых прыхільнікаў абодвух сьцягоў і адпаведных каштоўнасьцяў — меншасьць. Большасьць — гэта "балота“, якое выцясьняе сьвядомых прыхільнікаў у маргінальны стан".


Карбалевіч: "Але ж глядзіце. Падчас футбольных матчаў зборнай Беларусі абсалютная большасьць заўзятараў прыходзіць на стадыён падтрымаць сваю каманду з чырвона-зялёнымі сьцягамі. І падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці тысячы людзей выходзяць на вуліцы зноў жа з чырвона-зялёнымі сьцяжкамі. Прычым робяць гэта добраахвотна, без прымусу, проста аўтаматычна. Гэта значыць, што менавіта гэты сьцяг замацаваўся ў масавай сьвядомасьці як сапраўдны беларускі сымбаль. Таму тэзіс, што мы маем суадносіны 50% на 50%, выклікае сумненьні".

Мацкевіч: "Так, 50% на 50% не атрымліваецца. Паглядзіце, нават вось цяпер у Швэцыі на Чэмпіянаце сьвету па хакеі падчас гульні беларускай зборнай на адзін бел-чырвона-белы сьцяг прыпадала тры чырвона-зялёныя. Але людзі, якія трымаюць гэтыя апошнія, — не апантаныя прыхільнікі Лукашэнкі. Яны проста карысталіся дзяржаўнымі сьцягамі".

Трусаў: "Калі я казаў пра суадносіны 50% на 50%, я меў на ўвазе вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Лукашэнку падтрымала каля 50%. І калі палічыць колькасьць тых, хто галасаваў за апазыцыйных кандыдатаў, плюс тых, хто не прыйшоў на выбары, то атрымліваецца таксама каля 50%.

А што да выкарыстаньня дзяржаўнай сымболікі, то сапраўды — людзі яе проста ня ведаюць. Вось сп. Мацкевіч казаў, што студэнты ня ведаюць зьместу герба. "Белсат“ правёў апытаньне на вуліцах наконт гімна. Высьветлілася, што 99% яго ня ведаюць".

Ці незваротная беларуская незалежнасьць?

Карбалевіч: "Пасьля рэфэрэндуму адбылася зьмена афіцыйнай ідэалёгіі. Замест беларускага этнакультурнага адраджэньня зацьвердзіўся панславізм — ідэя славянскага адзінства. Але праз пэўны час адбылася эвалюцыя дзяржаўнай ідэалёгіі. Замест панславізму зьявіўся беларускі нацыяналізм, няхай і не ў этнакультурным варыянце, а ў нейкім іншым.

Напярэдадні Дня Перамогі Лукашэнка патлумачыў, што за палац будуецца аўральнымі тэмпамі на праспэкце Пераможцаў побач з комплексам "Белэкспа“. Аказваецца, гэта Палац Незалежнасьці, у якім будуць праходзіць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Як патлумачыў афіцыйны лідэр, разам з плошчай Дзяржаўнага сьцяга, якая павінна была адкрыцца 12 траўня, гэта мае канчаткова падкрэсьліць непахіснасьць беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці, будзе апошняй кропкай. Ці можна лічыць, што гэта сапраўды будзе апошняя кропка ў беларускай дзяржаўнасьці, што беларуская незалежнасьць незваротная?"

Мацкевіч: "Незалежнасьць — безумоўная каштоўнасьць нават для сёньняшніх уладаў. Ня думаю, што ў 1995 годзе Лукашэнка мяняў сымбалі з-за вялізарнай прыхільнасьці да іх. Проста яму трэба было знайсьці апірышча ў насельніцтва. І ён знайшоў пытаньні, па якіх змог яго атрымаць. Цяперашняя эліта не атрымае тых магчымасьцяў, улады, маёмасьці, калі апынецца ў складзе Расеі. Але гарантыяў незваротнасьці незалежнасьці няма. Таму мы не павінны губляць пільнасьць".

Трусаў: "У гэтым шматкроп’і на адну кропку стала меней. Але гэта ня значыць, што зьявіліся жалезныя гарантыі. Лічу, што гарантыяй незалежнасьці будзе далучэньне да ЭЗ. А датуль Расея будзе марыць забраць нас альбо губэрнямі, альбо цалкам. Зразумела, нашыя эліты адчулі за больш чым 20 гадоў смак незалежнасьці. Але ці здольныя яны будуць яе бараніць, калі ўзьнікне рэальная небясьпека? Я ў гэтым сумняваюся".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео