BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навучэнцы ведаюць пра Еўразвяз больш, чым пра Беларусь

11.05.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Навучэнцы ведаюць пра Еўразвяз больш, чым пра Беларусь
фота Радыё Рацыя
У Магілеве і ў Гародні прайшлi паўфінальныя гульні Х Нацыянальнага конкурсу школьных камандаў "Што я ведаю пра Еўропу?".

 Як паведамiлi Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" у арганізацыйным камітэте мерапрыемства, першая і другая паўфінальныя гульні юбілейнага конкурсу паспяхова прайшлі ў Магілеве 1 траўня і ў Гародні 9 траўня.

Трэцi ды чацверты паўфінал пройдуць у гэту нядзелю ў Мiнске, а фiнал конкурсу – у лiпенi ў Вiльне.

"Што я ведаю пра Еўропу?" - інтэлектуальны конкурс, які праводзіцца штогод, пачынаючы з 2004 году. Дзякуючы конкурсу, вучні сярэдніх школ Беларусі атрымліваюць веды пра Еўропу і знаёмяцца з жыцьцём нашых заходніх суседзяў. У мiнулым годзе каманда-пераможца конкурсу была ўзнагароджана  паездкай ў Брусель
Каардынатар конкурсу Ігар Лялькоў казаў "Радыё Рацыя", што з 2004 года навучэнцы ведаюць пра Еўразвяз штораз больш:
 
- Цяперашнія школьнікі ведаюць нашмат больш пра Еўропу, чым тыя, якія былі ў 2004, 2005, 2006 гадах. Тое, што Еўразвяз стаў непасрэдным суседам Беларусі ў 2004 годзе ўплывае на гэтыя веды, яны пашыраюцца. Іншая справа, што конкурс паказвае на тое, што школьная адукацыя ў Беларусі пакідае жадаць лепшага.  
Па назіраннях Ігара Лялькова, цяпер навучэнцы больш ведаюць пра еўрапейскіх дзеячоў, чым пра ўласных.
 
Правядзенне конкурсу было б немагчыма без партнераў – Амбасады Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (Чэхія), Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”, Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія), Асветніцкай ўстановы “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускага Шуманаўскага Таварыства. 
 
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео