BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да друку рыхтуецца ўнікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна

10.05.2013 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Да друку рыхтуецца ўнікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна
Прыкладна палову кнігі складуць менавіта вершы апошніх гадоў – 2011-2013

Журналіст Глеб Лабадзенка ў сваім блогу паведамляе пра чарговую задуму – кнігу рукапісаў Рыгора Барадуліна.

- Цягам апошняга месяца я адсканаваў некалькі соцень вершаў дзядзькі Рыгора з нататнікаў і сшыткаў. Зь іх будзе выбраная прыкладна сотня. Кніга мусіць выйсьці падобнай па форме да “дзіцячай заМовы” – ніводнай друкаванай літары, усё ад пачатку да канца – рукою дзядзькі Рыгора.

У кнігу ўвойдуць рукапісы за 61 год – ад рукапіса верша 1952 году да самых свежых твораў году 2013-га. Почырк дзядзькі Рыгора – сам па сабе як фірмовы знак. Рукапісы дужа разборлівыя, можна лёгка чытаць, не спыняючыся. Сярод чыставых рукапісаў, трапляюцца таксама тыя, дзе можна прасачыць працу паэта над словам.

Прыкметна, што прыкладна палову кнігі складуць менавіта вершы апошніх гадоў – 2011-2013. Некаторыя з іх яшчэ нідзе не друкаваліся. Таксама ў кнігу плануецца ўключыць непублікаваныя раней здымкі.


Лабадзенка папярэджвае, што працэс падрыхтоўкі кнігі можа заняць некалькі месяцаў. Аднак ужо сёння на яе можна падпісацца, выслаўшы замову на [email protected].

У замове мусіць быць пазначана:

- імя і прозьвішча;
- колькасьць асобнікаў;
- хатні адрас (толькі для тых, хто ня з Менску – і трэба будзе высылаць поштаю);
- мэйл (калі ласка, упішыце яго сюды, а ня проста “гэты, з якога пішу” );
- тэлефон для сувязі (на ўсялякі выпадак).

Колькі будзе каштаваць кніга, пакуль невядома, бо яшчэ няма макету ды паліграфічнага вырашэння.

- У кожным разе, будзе знойдзены варыянт, каб кошт быў адэкватны. Аднак кожны з вас можа ахвяраваць на кнігу колькі заўгодна грошай – бо прыбытак ад кнігі будзе перададзены ў якасьці дапамогі Рыгору Барадуліну.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео