BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прэзентавалі серыю плакатаў з выбітнымі беларускімі палкаводцамі

09.05.2013
У Мінску прэзентавалі серыю плакатаў з выбітнымі беларускімі палкаводцамі
Набор плакатаў-паштовак «Беларускія палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай» прэзнетаваў у Мінску аўтар гэтай серыі падпалкоўнік запаса Віталь Чырвінскі.

 У серыю ўвайшлі 28 паштовак фармату А4, прысвечаных выбітных асобаў з гісторыі беларускага войска, паведамляе “Наша ніва”.

"Ідэя стварэння гэтых плакатаў прыйшла мне падчас службы ў войску. — расказвае Віталь Чырвінскі. — У нас ва ўсіх ваенных установах вісяць партрэты палкаводцаў, але паўсюль гэта Сувораў, Аляксандр Неўскі, Нахімаў. Да гэтых асобаў няма пытанняў як да вайскоўцаў, але ёсць пытанні іншага кшталту. Да таго ж у нас ёсць свае военачальнікі. А канчаткова стала зразумела, што гэтыя плакаты варта стварыць, калі выйшла кніга «Ваенная школа Беларусі», якая расказвала ўсё пра тых жа Суворава і Нахімава".

Па словах спадара Чырвінскага самым складаным быў адбор герояў для плакатаў.

"Вы самі разумееце, што 28 асобаў гэта шмат. — тлумачыць Віталь Чырвінскі. — Спачатку мы хацелі зрабіць дзесяць, у Расіі, напрыклад, выдалі такія плакаты, і персаналій было менавіта дзесяць. Аднак не атрымалася. Спачатку „праваліўся“ перыяд Расійскай імперыі, пасля „правалілася“ Першая сусветная вайна. Я налічыў болей за 250 военачальнікаў, якіх хацелася ўзгадаць".

Спіс персаналій фарміраваўся па некалькіх крытэрыях. Чалавек мусіў нарадзіцца ў Беларусі, мець беларускае паходжанне і ягоная ратная слава мусіла быць звязаная з Беларуссю.

"Напрыклад, Астрожскі нарадзіўся на Валыні, аднак ягоны ўнёсак у беларускую вайсковую справу нельга прапусціць". — кажа спадар Чырвінскі.

У калекцыі плакатаў побач могуць знаходзіцца военачальнікі розных поглядаў ці нават тыя, якія ваявалі адзін супраць аднаго. Апроч партрэта кожны плакат мае біяграфічную даведку пра дзейнасць таго ці іншага палкаводца.

"Зараз плакаты паступілі ў продаж у крамы. — кажа спадар Чарвінскі. — Да таго ж некаторыя з іх ужо трапілі ў ваенныя установы. Напрыклад, частка з гэтых плакатаў вісіць у Генеральным Штабе на адмысловым стэндзе".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео