BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генадзь Бураўкін: У Дзень Перамогі стала меньш не толькі фанфараў, але і душэўнасці

09.05.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Генадзь Бураўкін: У Дзень Перамогі стала меньш не толькі фанфараў, але і душэўнасці
Беларускія ўлады залішне ідэалагізуюць Дзень Перамогі – фактычна адзіны дзень, калі ў нас усё яшчэ прынята ўзгадваць пра ветэранаў вайны.

 Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі“ЕўраБеларусі” выказаў вядомы беларускі паэт, былы прдстаўнiк Беларусi ў ААН Генадзь Бураўкін.

Пра асабістае стаўлене да Дня Перамогі:

– Для мяне Дзень Перамогі – гэта абавязковае святое свята, бо я – як кажуць, дзіця вайны: дзіцём перажыў гэтую страшную народную трагедыю, ведаю, што такое быць на мяжы жыцця і смерці. Падчас фашысцкай акупацыі я быў на тэрыторыі Расонскага раёна з мамай і сваімі блізкімі людзьмі. Таму, канешне, Дзень Перамогі для мяне – гэта сапраўды свята, тое свята, якое застанецца са мною да канца маіх дзён.
 
Пра сучаснае адзначэнне:
 
– Я, канешне, памятаю часы, калі ўсё гэта было пад фанфары. Цяпер, магчыма, фанфараў меней. Але я таксама не бачу, каб душэўнасці стала болей. Больш таго, мне здаецца фармалізацыя гэтага свята стала яшчэ большай. І пра ветэранаў – сапраўды, людзей ужо немаладых, часта пакалечаных – узгадваюць, на жаль, толькі ў святы. Ім прыемна ў гэты дзень. Але, як той казаў, хіба адным днём можна ацаніць іх подзвіг ці іх жыццё?
 
Яшчэ мне здаецца, што залішне ідэалагізуецца гэтае свята. Да гэтага часу, калі ёсць нейкая палітычная патрэба, мы заўсёды, даруйце за такое слова, выкарыстоўваем подзвіг народу ў Вялікай Айчыннай вайне, памяць народа пра гэтую вайну, не спытаўшыся дазволу ці падтрымкі ў ветэранаў, у тых, хто яе перажыў, у тых, хто яе асэнсаваў – у тых, хто сапраўды мае на гэта права.
 
Пра ветэранаў і ўзнагароды:
 
– Мой бацька быў ветэран і інвалід вайны. І мне толькі смешна, калі мы дажыліся да таго часу, калі выходзяць ветэраны, ва ўсіх медалі на грудзях. Але я, як чалавек трошкі вопытны, гляджу, што сярод іх добра, калі адна ці дзве медалькі альбо ордэны – баявыя. А астатняе ўсё – значкі, нейкія юбілейныя выпадковыя значкі. Тое, што мы да гэтага часу не навучыліся адрозніваць сапраўдныя баявыя ўзнагароды ад гэтых юбілейных значкоў, мне здаецца, што ў гэтым таксама наша віна перад ветэранамі і перад ваеннай памяццю. І віна, перш за ўсё, нашых старшынь дзяржавы, нашых ідэалагічных работнікаў. Таму што розная цана не толькі подзвігам, але і ўзнагародам. І вайна вучыць, шо і ў подзвігаў павінна быць не залішняя цана, і ва ўзнагародаў павінна быць свая сумленная цана.
 
Пра падтрыманне гістарычнай памяці пра вайну:
 
– Для гэтага не хапае нейкай душэўнасці. Таксама не хапае гістарычных, сумленных, вельмі глыбокіх даследванняў. Не хапае падручнікаў, дзе не проста пералічаліся б нейкія выйграныя баі, а дзе абсалютна дакладна вызначалася б цана гэтага ўсяго, цана гераізму, цана народнай крыві, якой ой-ёй-ёй колькі было праліта. І каб не рабіць нейкіх фальшывых ідалаў. Напрыклад, зрабілі “Лінію Сталіна” там, дзе ніякай сур’ёзнай франтавой лініі не было, дзе не было практычна ніякіх баёў. А мы цяпер робім гэтую “Лінію Сталіна”, возім туды сваіх гасцей – вось гэта здзек. Гэта здзек не проста з гістарычных фактаў, гэта здзек з гэтай ваеннай памяці, якая яшчэ ёсць, на жаль ужо у вельмі нямногіх людзей, якія на сваіх плячах прынеслі нам Перамогу.
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео