BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Iніцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» адкрыла другі футбольны сезон

29.04.2013
Iніцыятыва «Хопіць піць – трэба жыць» адкрыла другі футбольны сезон
Прыйшла доўгачаканая вясна. А гэта значыць, «Хопіць піць – трэба жыць» адкрывае другі футбольны сезон.

 Сярод мноства відаў спорту, якія культывуюцца сярод моладзі, футбол займае адно з першых месцаў. Цяжка назваць які-небудзь іншы від спорту, які б мог параўноўвацца з ім па даступнасці, папулярнасці, прастаце і эмацыйнасці. Усё гэта выхоўвае правільныя якасці характару: пачуццё каманды, адказнасць, патрыятызм і спрыяе здароваму ладу жыцця, паведамляе spasemstranu.com.

Адкрываў футбольны сезон каардынатар ініцыятывы «Хопіць піць — Трэба жыць» Зміцер Карашкоў :

-Дзейнасць нашай кампаніі заключаецца ў папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Мы імкнёмся зрабіць ўжыванне алкаголю заганным ў вачах грамадства. Шляхам правядзення інфармацыйных акцый і спартыўных мерапрыемстваў мы прапануем моладзі — «Нашу альтэрнатыву»

1)Здаровы лад жыцця

2)Браць прыклад з лепшых

3) Рабіць сваю справу самім не чакаць што нехта прыйдзе і вырашыць усе праблемы як у грамадстве так і асабістыя.

.Мы вядзем пастаянны дыялог з Заканадаўчым сходам Рэспубліеі Беларусь, на ўзроўні перапіскі, зваротаў, прапаноў і гэтак далей.

Мы займаемся папулярызацыяй гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай Радзімы. Мы хочам, каб нашы людзі ў першую чаргу ведалі сваю гісторыю, а не гісторыю суседняй краіны, з якой нас цесна звязвае адрэзак часу ў крыху больш за 200 гадоў. Усе ведаюць, хто такія Петр1 і Кацярына 2. Але вельмі не многія ведаюць хто такія Міндоўг і Віцень, Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.

Мы будзем рады і вельмі ўдзячныя Вам, калі вы не толькі будзеце гуляць у футбол, але яшчэ і прыміце ўдзел у інфармацыйных акцыях нашай кампаніі.

У тым ліку і у апошняй нашай інфармацыйнай кампаніі «Раўняйся на лепшых » Дзе мы інфармуем маладых людзей і жыхароў Гомеля аб умовах для развіцця асобы і чалавека у краінах ЕС і аб тым якія абмежаванні існуюць у сферы гандлю алкаголем на нашым кантыненце.

Зробім тое месца, дзе мы жывем-лепш. Калі не мы — то ніхто!

-Гэта ўжо другі футбольны сезон у межах кампаніі “Хопіць піць – трэба жыць ” – кажа Андрусь Цянюта, адзін з арганізатараў футбольных мачаў. Асноўная мэта – паказаць моладзі, што можна бавіць час і без ужывання алкаголю.

Мінулы год, і мінулы турнір паказаў, што не ўсё яшчэ страчана з нашай моладдзю. Мы ўбачылі ў іх вачах цікавасць не толькі да футбольных турніраў, а і да нацыянальнай сімволіцы і здаровага ладу жыцця наогул. Наша ідэя была не адзін раз аддзячыць ўдзельнікамі турніраў, заўзятарамі і проста мінакамі. А цяперашні попыт і павелічэнне колькасці ўдзельнікаў яшчэ раз даказвае, што наша справа добрая і патрэбная. У далейшым будзем развіваць нашу ідэю, з улікам пажаданняў нашых удзельнікаў. Але галоўнае не страціць дасягнутае.

Да гульцоў у футбол далучыліся дзеці з медыцынскага рэабілітацыйнага цэнтру. Выхавальнікі кажуць, што заўсёды з дзецьмі праводзяць розныя спартовыя мерапрыемствы, таксама гуляюць у футбол, валейбол. Але ж калі на стадыёне столькі гульцоў, дзеці з большым задавальненнем гуляюць з мячом. Да і вельмі цікава назіраць за гульнёй што дзецям, што выхавальнікам.

Капітан футбольнай каманды “Навабеліца” Алег кажа, што гэта вельмі добрая ідэя гуляць у футбол і папулярызаваць здаровы лад жыцця. Бо на дадзены момант у нашай краіне вельмі модна, калі малады хлопец ці дзяўчына п’е піва. З півам ты круты, а з мячыкам лох. Раней, на вуліцы Дзімітрава, было вельмі добрае футбольнае поле. Гулялі двор на двор, раён на раён. А зараз на гэтым месцы стаянка для машын. Старае знішчылі, а новага, на жаль, нічога не робіцца.

Аляксандр, капітан каманды “Костюкоўка” вельмі задаволены, што прыняў удзел у дадзеным мерапрыемстве. Уся каманда вельмі задаволена, ва ўсіх гараць вочы. На наступную футбольную сустрэчу каманда “Касцюкоўка” плануе прыехаць са сваімі сем’ямі. “Бацькі будуць гуляць у футбол, а дзеці свой мячык катаць” – дзеліцца са сваімі планамі Аляксандр.

Гульцы з каманды “3 Регіен” прыехалі выйграць турнір. Жартуюць, што сённяшняя гульня ў Чонках, як зборы у Турцыі. У далейшым збіраюцца прымаць актыўны удзел у футбольных гульнях ад “Хопіць піць – трэба жыць”.

Мінімум намаганняў і прафесійных навыкаў і проста атрымліваць асалоду ад футболам, атрымліваць задавальненне ад гульні. Футбол ад кампаніі “Хопіць піць – трэба жыць ” не ставіць рамак для хлопчыкаў і дзяўчынак тыпу «ты дрэнна гуляеш» або «ты добра гуляеш». Не ставіць абмежаванняў па фізічным стане або па ўзросце. Затое тут няма такога падыходу, як у прафесійным футболе: ты не падыходзіш — цябе не бяруць. Тут гульні адкрыты для ўсіх, і магчымасці гуляць вельмі шырокія. Магчыма, вось такія гульні больш адпавядаюць духу футбола як гульні, чым спаборніцтвы высокааплатных прафесіяналаў.

Канешне і ёсць свае недахопы – гэта ў першую чаргу футбольнае поле. У Чонках яно пясчанае, падымалася воблака пылі, што вельмі замінала гуляць.

Адкрывалі футбольны сезон шэсць каманд. У першай групе гулялі каманды “Чонкі”, “Street”, “3 Рэгіеон”:

2 – я група: “Касцюкоўка”, “Навабеліца”, “Чонкі Sity”

У паўфінал выйшлі

Чонкі — 4 очка

3 Рэгіен — 4 очка

Касцюкоўка — 6 очков

“Навабеліцы” — 3 очка

“Чонкі” згулялі з “Навабеліцай” з лікам 1:4 (Выйграла “Навабеліца”)

“3 Регіен” згуляў з “Касцюкоўкай” 2:1 (выйграў“3 Рэгіен” )

У фінал выйшлі “3 Регіен” і “Навабеліца”

У фінальным матчы ў асноўны час пераможца не высветлілі, згуляўшы з лікам 3:3, таму былі прызначалі пенальці. Тры пенальці з трох рэалізавала каманда “Навабеліцы”, а каманда ““3 Регіен”” забіла 2 пенальці з трох, тым самым “Навабеліца” выйграла з лікам 6:5, а каманда ““3 Рэгіен”” заняла другое ганаровае месца.

Усе удзельнікі адкрыцця другога футбольнага сезону ад кампаніі “Хопіць піць – трэба жыць” адтрымалі памятныя падарункі – кубкі з гістарычнай сімволіка. А пераможцы, каманда “Навабеліцы”, разам з кубкам атрымалі і майкі “Хопіць піць – трэба жыць ”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео