BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Брэсцкія ўлады ўпершыню за шмат год дазволілі апазіцыі правесці вулічную акцыю

29.04.2013
Брэсцкія ўлады ўпершыню за шмат год дазволілі апазіцыі правесці вулічную акцыю
Брэсцкі гарвыканкам. Фота: wikimapia.org
Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт упершыню за шмат гадоў даў дазвол апазіцыйнай партыі на правядзенне ў горадзе дэманстрацыі. 1 мая ў Брэсце пройдзе акцыя за сацыяльна-эканамічныя правы.

Арганізатарам акцыі выступае Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), піша сайт “Дзедзіч”. Дэманстрацыя пройдзе па праспекце Машэрава ад скрыжавання з бул. Касманаўтаў і далей па вул. Леніна да гарадскога Парка імя 1 мая.

Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ падтрымлівае правядзенне дэманстрацыі з мэтай аб’яднання высілкаў грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы. Партыя БНФ заклікае сваіх прыхільнікаў узяць актыўны ўдзел у выказванні пратэсту супраць нізкага ўзроўню жыцця насельніцтва, супраць пастаяннага росту цэн.

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” дазваляе пры правядзенні дэманстрацыі выкарыстоўваць плакаты, транспаранты і іншыя сродкі для публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў. Таму Партыя БНФ заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучацца да дэманстрацыі са сваімі плакатамі, якія адпавядаюць заяўленай арганізатарамі мэце.

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі станоўча ацаніў рашэнне Берасцейскага гарвыканкама дазволіць дэманстрацыю на цэнтральных вуліцах горада:

- Першамайская дэманстрацыя – першае масавае мерапрыемства за апошнія шмат гадоў, афіцыйна дазволенае мясцовымі ўладамі. У Берасці, як і ва ўсёй краіне, даўно адсутнічае магчымасць выказвання альтэрнатыўнай думкі. Людзі, якія маюць адрозны ад улады погляд на шляхі развіцця краіны, пазбаўлены магчымасці публічна выказваць свае аргументы, сваё бачанне будучыні. Іх не дапускаюць на тэлебачанне, ім забараняюць праводзіць масавыя мерапрыемствы, публічныя выступы. Таму мы пазітыўна ацэньваем станоўчае рашэнне гарвыканкама па правядзенні першамайскай дэманстрацыі і разглядаем яго як першы крок да выбудовы здаровай, плюралістычнай сістэмы абмеркавання важнейшых сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных праблем горада і краіны, дзе будзе пачуты голас кожнага жыхара Берасця.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео