BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі заснаваная прэмія ў галіне турэмнай літаратуры

26.04.2013
У Беларусі заснаваная прэмія ў галіне турэмнай літаратуры
Прэмія імя Францішка Аляхновіча ў галіне турэмнай літаратуры заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам і "Радыё Свабода".

Пра гэта на прэзентацыі кнігі "Турма і здароўе" прафесара Юрыя Бандажэўскага паведаміў старшыня ПЭН-цэнтра, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі нагадаў, што пасля падзей, якія адбыліся за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў снежні 2010 года, стала з'яўляцца значная колькасць беларускай турэмнай літаратуры. У прыватнасці, лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў апублікаваў кнігу напісаных у зняволенні вершаў "Лісты да Волі" і паэму "Турма". Палітык Аляксандр Фядута, які ўтрымліваўся ў следчым ізалятары КДБ — "амерыканцы", выпусціў кнігу лірыкі з сімвалічнай назвай "Амерыканскія вершы". Убачыла свет таксама кніга "Асвечаныя беларушчынай" асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, у якую ўвайшлі матэрыялы з элементамі крытыкі на турэмную ж літаратуру.

"У сувязі з гэтым мы з калегамі ацанілі прапанову Аляксандра Лукашука (дырэктар беларускай службы "Радыё Свабода"), і пасля нарады было вырашана заснаваць новую літаратурную ўзнагароду. Узнагароду для пісьменнікаў-прафесіяналаў, якія чамусьці непазбежна трапляюць у турмы і пішуць там. Для тых людзей, якія толькі ў турме становяцца літаратарамі дзякуючы самім акалічнасцям", — адзначыў Хадановіч.

Паводле яго слоў, прэмія будзе ўручацца "за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні". Тэматыка работ, якія прэтэндуюць на прэмію, не абмежавана. Самі творы могуць быць дакументальнымі або мастацкімі, на рускай або беларускай мовах, рукапісныя або ўжо апублікаваныя. Адзінае патрабаванне — яны павінны быць напісаны ў зняволенні і дасланы на працягу года.

Работы прымаюцца да 1 снежня гэтага года. Журы вызначыць пераможцу і абвесціць яго імя 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Пераможца будзе ўзнагароджаны, яго твор прагучыць у эфіры "Радыё Свабода" і будзе апублікаваны на сайце радыё, паведамляе БелаПАН.

"Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча да таго часу, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставу. Мы спадзяемся, што гэтая прэмія як мага хутчэй страціць актуальнасць", — заключыў Хадановіч.

Даведка. Францішак Аляхновіч (1883—1944) — актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху, драматург і тэатральны дзеяч. Нашчадак шляхты з-пад Радашковіч (цяпер Мінская вобласць). У 1927 годзе быў арыштаваны АДПУ і прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў Салавецкім лагеры асаблівага прызначэння. У 1933 годзе вярнуўся ў Вільню пасля абмену на вязня польскай турмы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео