BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

AD.NAK! падвышае статус і ўключае выключнасць

25.04.2013 Пётр Кухта, ЕўраБеларусь
AD.NAK! падвышае статус і ўключае выключнасць
Ад 25 красавіка чацвёрты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пачынае прыём прац, які працягнецца да 3 чэрвеня.

Фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня. Слоганам сёлетняга фестывалю ёсць "Трэнд by AD.NAK — уключы выключнасць".

Арганізатары фестывалю прапануюць прафесійнай супольнасці наступную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе.

- Ад першага фэсту мы падштурхоўвалі бізнес-асяродак да ўсведамлення таго, што нельга быць папулярным, паспяховым, перспектыўным у грамадстве, калі ты ідзеш адарваны ад яго. Хай і не з самай высокай самасвядомасцю, але тут усё ж беларускае грамадства, - заўважыла ў інтэрв'ю Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" каардынатар культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Ніна Шыдлоўская. - Быць беларусаарыентавыным - на сёння гэта і ёсць аб'ектыўная рэчаіснасць, з іншага боку гэта і ёсць свежы трэнд. Бізнесоўцы мусяць лавіць гэтую хвалю, каб таксама заставацца ў трэндзе. Таму і пасыл - уключы выключнасць, будзь выключным на гэтай унікальнай зямлі. Мы заклікаем шукаць прафесійнае шчасце менавіта ў беларусаарыентаванай прасторы.

Як паведаміў журналістам кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход, упершыню на фестывалі пройдуць майстар-класы вядомых у гэтай сферы замежнікаў. Так, чакаюцца візіты лаўрэатаў "Канскіх ільвоў" італьянца Alessandro Sabini, крэатыўнага дырэктара Ogilvy&Mather, і японца Qanta Shimizu з агенцтва Party.

- Калі прымалі рашэнне наконт запрашэння гэтых гасцей, то кіраваліся не тое, каб статусам, але бачылі, што фэст павінен развівацца. Вырашылі запрасіць зорак рэкламы з тых краін, дзе таксама ў гэтай галіне заўважны моцны нацыянальны складнік, - зазначыў у размове са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" Сяргей Скараход.

Прадстаўнік аддзела культуры амбасады Італіі ў Беларусі Джузэпэ Боска вітаў старт фестывалю і заўважыў, што "рэклама ёсць сацыяльным фактарам, які адлюстроўвае ідэі, спадзевы, настроі грамадства".

Беларускамоўная рэклама, як аказалася, карыстаецца найбольшай папулярнасцю ў “моцных брэндаў”. Паводле творчага дырэктара групы кампаній TDI Group Сяргея Філазаповіча, "беларуская мова дапамагае вылучыць іх рэкламу з агульнай масы, зрабіць адметнай".

На ягоную думку, пераход на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці прывабны для беларусаў, але вялікая колькасць жадаючых не можа пераадолець страх таго, што ў іх замест беларускай мовы пачне атрымоўвацца "трасянка".

- Таму мы і распачалі кампанію "Спрабуй пісаць па-беларуску" ў самых буйных сацыяльных сетках. Пасля таго, як людзі пачнуць пісаць на мове, ім будзе прасцей пераадолець страх размовы па-беларуску. Адпаведна з'явіцца і больш беларускамоўнай рэкламы, людзі не будуць баяцца зрабіць ролік ці прынт на мове, - заявіў Службе інфармаці "ЕўраБеларусі" Сяргей Філазаповіч.

Трэба дадаць, што фэст займеў па дзве новыя намінацыі і конкурсы.

Кожны жадаючы можа ўзяць удзел у фестывалі, даслаўшы свае працы да 3 чэрвеня на скрыню [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео