BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Судовы працэс па альбоме “Belarus Press Photo −2011” будзе адкрытым

17.04.2013
Судовы працэс па альбоме “Belarus Press Photo −2011” будзе адкрытым
Фатографы Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Васюковіч і Вадзім Заміроўскі перад судом. Фота: svaboda.org
Судовы працэс аб прызнанні альбомаў “Belarus Press Photo −2011” экстрэмісцкімі матэрыяламі пройдзе ў адкрытым рэжыме. Такое рашэнне вынес суддзя, які вядзе працэс.

”Суддзя абвясціў, што не падтрымлівае хадайніцтва прадстаўніка КДБ аб закрытым працэсе. Суд будзе адкрытым. Але ўсе журналісты ўжо выйшлі. Засталіся юрыст Гары Паганяйла і прадстаўнік БАЖ Андрэй Бастунец, — паведаміў з залы суда карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі.

Адвакатка фатографа Вадзіма Заміроўскага хадайнічае аб закрыцці справы. На яе думку, даведка экспертнай камісіі КДБ зробленая з парушэннем неабходных працэдур. З такім жа хадайніцтвам выступіў адвакат Юліі Дарашкевіч.

Нагадаем, што КДБ прызнаў экстрэмісцкімі фатаграфіі з альбома "Belarus Press Photo". Некалькі дзясяткаў асобнікаў гэтага альбома былі затрыманыя мінулай восенню на Ашмянскай мытні.

Суддзя Давыдаў не дазволіў, каб Гары Паганяйла і Андрэй Бастунец выступалі грамадскімі прадстаўнікамі на працэсе.

Цяпер на судзе абвешчаны перапынак да 14-й гадзіны, бо адбываецца разгляд хадайніцтваў абароны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео