BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывіст незалежнага прафсаюзу з Полацку не здолеў аднавіцца на працы праз суд

17.04.2013
Актывіст незалежнага прафсаюзу з Полацку не здолеў аднавіцца на працы праз суд
Віктар Стукаў. Фота: spring96.org
Звольнены з прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага (СПБ) Віктар Стукаў не здолеў аднавіцца на працы ў судовым парадку.

Працэс паводле скаргі Віктара Стукава працягваўся амаль месяц, піша Радыё Свабода.

За гэты час адбылося 12 судовых паседжанняў. Апошняе з іх прафсаюзны актывіст пакінуў на знак пратэсту, калі суддзя Ірына Даротка трэці раз адмовіла яму ў праве на абарону, не дапусціўшы да ўдзелу ў працэсе юрыстку Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Алену Яськову.

Паводле Віктара Стукава, суддзя не ўлічыла ніводнага аргумента на ягоную карысць. Не звярнула ўвагі на тое, што прафсаюз не даваў згоды на яго звальненне. Не пераканалі яе і вынікі экспертызы, зробленыя прафсаюзным лідэрам за ўласны кошт: яго абвінавацілі ў парушэнні патрабаванняў бяспекі працы — у адсутнасці акуляраў, між тым як эксперты пацвердзілі, што гэткія акуляры не абараняюць рабочых, а наносяць шкоду іхнаму здароўю.

Віктар Стукаў патрабаваў аднаўлення на працы, а таксама кампенсацыі прэміяльных выплат, якіх ён быў пазбаўлены, заробку, страчанага за час вымушанага беспрацоўя, і маральнай шкоды, ацэненай актывістам у 1 мільён рублёў. Суддзя Ірына Даротка адхіліла ягоную скаргу.

Былы лідэр «пярвічкі» Свабоднага прафсаюзу «Полацк-Шкловалакна» быў звольнены ў пачатку сакавіка. Фармальная прычына — некалькі папярэджанняў за парушэнні рэжыму і бяспекі працы, накшталт адсутнасці акуляраў. Сапраўднай прычынай Віктар Стукаў лічыць іншую:

«Тут відавочныя намаганні наймальніка, каб пазбавіцца ад свабоднага прафсаюзу на прадпрыемстве. Сёлета наша праца актывізавалася, мы пачалі кансультаваць і прадстаўнікоў іншых полацкіх прадпрыемстваў наконт стварэння суполак СПБ. І мяне звольнілі, я лічу, толькі для таго, каб прафсаюзная дзейнасць спынілася. Я так мяркую, бо гэта было ўжо не першая спроба мяне звольніць: да прыкладу, напрыканцы 2012 году ўжо амаль дайшло да звальнення, але за мяне ўступіўся прафсаюз. Тады ў калектыўнай дамове быў пункт пра абавязковае ўзгадненне кожнага звальнення з прафсаюзнай арганізацыяй, у маім выпадку — з СПБ. Але цяпер гэты пункт калектыўнай дамовы адмянілі паводле ініцыятывы наймальніка. Які тут жа гэтым і скарыстаўся».

Звольнены прафсаюзны лідар не збіраецца спыняць сваёй грамадскай дзейнасці. А што да аспрэчвання звальнення, то рыхтуе скаргу на пастанову суддзі Полацкага гарсуду ў Віцебскі абласны суд. Таксама ён падае ў Міністэрства юстыцыі скаргу на дзеянні судззі Ірыны Дароткі, якая, на ягоную думку, неаднаразова парушыла ягоныя правы.

Нагадаем, што парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі знаходзяцца пад увагай Міжнароднай арганізацыі працы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео