BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінске пройдзе тэатральны фэст, прысвечаны беларускай мове

16.04.2013
У Мінске пройдзе тэатральны фэст, прысвечаны беларускай мове
Чацвёрты тэатральны фэст «Дзверы» распачне сваю працу 17 красавіка ў Мінску. Усе пастаноўкі будуць праходзіць на беларускай мове.

На фестывалі выступяць аматарскія і альтэрнатыўныя калектывы з Мінску і іншых гарадоў Беларусі. Усяго будзе паказана 11 спектакляў паводле п’есаў беларускіх і замежных аўтараў, перадае Радыё Свабода.

Сёлета фестываль прысвечаны беларускай мове, таму ўсе пастаноўкі будуць ісці выключна на ёй, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці драматурга, — паведамляюць арганізатары.

Чаму менавіта беларуская? Існуе стэрэатып, што ў тэатральным асяроддзі яна існуе ў якасці архачнай дэкарацыі спектаклей прафесійных тэатраў. Нібы стары маразматычны дзядуля, якога ў сям’і ўсе павінныя паважаць, але ўсур’ёз да яго ніхто не ставіцца.

«Фестываль „Дзверы“ спрабуе разгледзець, як суадносяцца беларуская мова і моладзевы тэатар, як яе выкарыстанне ўплывае на вобразнасць і форму аматарскіх спектакляў. Ці патрэбна ўвогуле аматарам звяртацца да роднай мовы? Адказ мы даведаемся напрыканцы красавiка. На базе блога тэатральнага руху „Дзверы“ будзе адчыненая дыскусійная пляцоўка, дзе кожны глядач зможа пакінуць сваё меркаванне на гэты конт», — зазначаюць арганізатары фэсту.
Уваход на кожны з дней мерапрыемства вольны.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео