BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускай мове вернуць статус асноўнай мовы навучання ў мінскай гімназіі №4

15.04.2013
Беларускай мове вернуць статус асноўнай мовы навучання ў мінскай гімназіі №4
Cкульптар Генік Лойка падчас акцыі каля гімназіі №4. Фота: novychas.info
Упраўленне адукацыі Фрунзенскага раёну Мінска абавязала адміністрацыю гімназіі № 4 унесці папраўкі ў статут, пакінуўшы адзінай асноўнай мовай навучання беларускую.

Летась дакумент без папярэдняга інфармавання бацькоў навучэнцаў быў адкарэктаваны, у выніку чаго разам з беларускай мовай навучання і выхавання была ўведзеная руская, піша Радыё Свабода. Такі паварот падзеяў выклікаў незадавальненне часткі бацькоў, якія запатрабавалі тлумачэнняў ад кіраўніцтва гімназіі і вышэйшых органаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, вядомы скульптар Генік Лойка выйшаў да ўстановы, дзе вучыліся і навучаюцца цяпер трое ягоных дзяцей, з плакатам «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». Неўзабаве пасля пачатку акцыі Лойка быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак адміністратыўнага арышту за «парушэнне правілаў арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства».

Тым часам бацькі іншых навучэнцаў гімназіі распачалі збор подпісаў за перагляд моўнай часткі статуту — было сабрана некалькі дзясяткаў подпісаў, якія перадалі ва Ўпраўленне адукацыі Фрунзенскага раёну Мінску. На падставе гэтага звароту чыноўнікі ад адукацыі прымусілі адміністрацыю гімназіі вярнуць у беларускамоўную школу родную мову. Да 15 красавіка кіраўніцтва гімназіі мусіць звярнуцца ў Камітэт адукацыі Мінгарвыканкаму з хадайніцтвам унесці ў статут адпаведныя змены.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео