BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Ярашук: Для працоўных сённяшняя сітуацыя ў Беларусi не з’яўляецца крытычнай

12.04.2013 Дмитрий Козловский, ЕвроБеларусь
Аляксандр Ярашук: Для працоўных сённяшняя сітуацыя ў Беларусi не з’яўляецца крытычнай
У бліжэйшай перспектыве імавернасць таго, што беларускія працоўныя будуць удзельнічаць у нейкіх масавых акцыях пратэсту, даволі невялікая.

 Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук.

“Калі ўсё ж такі рэальна ацэньваць сітуацыю, то хутчэй за ўсё трэба разважаць пра тое, што наўрад ці сітуацыя саспела і сацыяльная напружанасць дасягнула такіх памераў, што працоўныя краіны ў бліжэйшыя дні будуць ажыццяўляць нейкія масавыя акцыі пратэсту”, - сказаў ён.

“Зараз мы часцяком узгадваем падзеі красавіка 1991 года, калі абсалютна нечакана для грамадскасці былога Савецкага Саюзу менавіта ў Мінску адбыліся найбуйнейшыя страйкі”, - нагадаў прафсаюзны лідар.
 
Аднак сённяшняя сітуацыя, заўважыў Аляксандр Ярашук, далёкая ад часоў распаду СССР: “Калі казаць пра нейкія параўнанні з тагачаснай сітуацыяй, то 1991 год – гэта быў час, калі людзі перасталі баяцца і былі вольныя ў сваіх дзеяннях. Зараз існуе вялікі страх, прычым не толькі перад нейкімі палітычнымі рэпрэсіямі з боку спецслужбаў і ўсяго апарату беларускага рэжыму. Ёсць яшчэ страх страціць працу, паколькі больш за 90% працоўных знаходзяцца на кароткатэрміновых кантрактах”.
 
Яшчэ адзін чыннік, які, на думку кіраўніка БКДП, з’яўляецца яшчэ больш важным, палягае ў тым, што сённяшняя сітуацыя для працоўных у значнай ступені не з’яўляецца крытычнай.
 
Разам з тым, Аляксандр Ярашук заўважыў, што ўжо зараз можна казаць пра фармаванне тэндэнцыі на страту ўладамі кантролю за сацыяльна-палітычнай сітуацыяй у краіне. “І я думаю, што сітуацыя наўрад ці калі-небудзь вернецца ў стан, у якім яна была ў снежні 2010 году. Бо не вырашаецца асноўнае пытанне – аб змене сацыяльна-эканамічнага курсу. Менавіта гэта і стала прычынай цяжкага эканамічнага становішча ў 2011 годзе”, - нагадаў прадстаўнік прафсаюзнага руху.
 
Ён падкрэсліў, што трэнд пагаршэння эканамічнай сітуацыі робіцца сур’ёзным чыннікам магчымага росту незадаволенасці і сацыяльнай напружанасці. І ўлады гэта таксама разумеюць. Менавіта таму, лічыць Аляксандр Ярашук, і ўжываюцца рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў на розных прадпрыемствах краіны.
 
Аднак ці не атрымаецца так, што на пагаршэнне эканамічнай сітуацыі беларускія працоўныя зрэагуюць не страйкамі і пратэстамі, а ад’ездам за мяжу і пошукамі альтэрнатыўных шляхоў выжывання?
 
“Думаю, што мы будзем назіраць у тым ліку і ад’езд працоўнай сілы за мяжу. І мы назіраем яго і зараз, - пагадзіўся Аляксандр Ярашук. – Прыкра тое, што ад’язджаюць найбольш адукаваныя, мабільныя, маладыя і перспектыўныя людзі, якія тут не змаглі сябе рэалізаваць. Маладыя і адукаваныя ад’язджаюць збольшага ў заходнім напрамку, а кадры масавых прафесій – будаўнікі, кіроўцы аўтамабіляў, нафтаперапрацоўшчыкі, энэргетыкі – у напрамку Расіі”.
 
Разам з тым, як адзначыў кіраўнік БКДП, “ніколі не будзе так, што адразу раптам усе з’едуць”. “Усё адно значная частка людзей застаецца тут. І мы зараз таксама назіраем, што ў тым ці іншым месцы з нагоды нявыплаты заробкаў людзі пратэстуюць, адбываюцца нейкія стыхійныя акцыі. Гэта кажа пра тое, што сацыяльна-эканамічныя пытанні – найбольш балючыя для працоўных. А палітычная сітуацыя чапляе шараговых рабочых значна меньш”, - падкрэсліў Аляксандр Ярашук.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео