BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міліцыя затрымала палітолага Валера Карблевіча на ўваходзе ў амбасаду Германіі

11.04.2013
Міліцыя затрымала палітолага Валера Карблевіча на ўваходзе ў амбасаду Германіі
Валер Карбалевіч. Фота: belsat.eu
Палітолаг Валер Карбалевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на ўваходзе ў амбасаду Германіі ў Мінску, куды ён быў запрошаны на сустрэчу.

У Валера Карбалевіча не аказалася з сабою дакументаў, таму міліцыянты-ахоўнікі выклікалі нарад міліцыі, піша Радыё Свабода. Нямецкім дыпламатам ўдалося дамагчыся, каб міліцыянты ўсё ж прапусцілі госця амбасадара ў будынак амбасады. Адзін з іх сказаў, што міліцыянты «ствараюць праблему на пустым месцы і што Карбалевіча добра ведаюць і без пашпарту».

Пазьней Валер Карбалевіч патлумачыў сітуацыю каля дыпламатычнага прадстаўніцтва:

«Я іду ў амбасаду, а міліцыянт просіць: „Пакажы пашпарт, я павінен зафіксаваць“». Я кажу, што ў мяне няма пашпарта. Тады міліцыянт сказаў, што мусіць выклікаць нарад, мяне затрымаць і адвесці ў пастарунак для высвятленьня асобы. І што затрыманне можа працягвацца каля трох гадзінаў. Выклікалі нарад, але ж я ўжо націснуў кнопку. Выйшаў ахоўнік, агулам каля пяці супрацоўнікаў амбасады. Яны спрабавалі даводзіць міліцыянту, што яго функцыя палягае ў тым, каб ахоўваць, а не рэгуляваць пропуск ці няпропуск. Ён спасылаўся на сваю інструкцыю. Карацей, прыехаў нарад, сталі высвятляць. Гэты нарад, відаць, думаў, што я тут прарываюся. А тут, наадварот, запрашаюць, кажуць, што амбасадар чакае. Доўга раіліся, тэлефанавалі і ўрэшце рэшт прапусцілі мяне ў амбасаду без фіксацыі. Мая гутарка з амбасадарам адбылася».

Каментуючы інцыдэнт, Валер Карбалевіч адзначыў, што сітуацыя была абсурдная:

«Гэта насамрэч абсурд. Насамрэч функцыі міліцыянта — ахоўваць амбасаду ад нейкіх непаразуменняў з боку абывацеляў з вуліцы. А не рэгуляваць пропуск ці няпропуск. Я не ведаю, дзе яшчэ такое можа быць, у якой краіне, дзе татальны кантроль за кантактамі грамадзян з іншаземцамі. Хіба можна ўзгадаць, што такое было ў Савецкім Саюзе. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што мы жывём у недэмакратычнай краіне».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео