BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генадзь Бураўкін: Не бачна, што ўлады прынялі захады, каб такое ніколі не паўтарылася

11.04.2013
Генадзь Бураўкін: Не бачна, што ўлады прынялі захады, каб такое ніколі не паўтарылася
Фота: svaboda.org
Тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 года не застаўся для беларускага грамадства незаўважным, нават калі ніякіх знешніх праяваў гэтага мы не бачым.

Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў вядомы беларускі паэт Генадзь Бураўкін.

“Калі казаць вобразна, то першае, што можна заўважыць, што грамадства скаланулася”, - адзначыў ён.

“Можа быць, для чынавенства ды афіцыйных структур гэты спалох і да гэтага часу застаўся неасэнсаваны і незразумелы. Я не бачу таго, каб нашы ўлады прынялі сур’ёзныя захады для таго, каб падобнае ані блізка не паўтарылася. Бо тое, што на даволі доўгі час былі выстаўленыя міліцыянты каля ўваходаў у метро і на вакзалах, мы бачым, што зараз гэтага ўжо няма, - заўважыў Генадзь Бураўкін. – А вось тое глыбіннае, што дзяржава павінна асэнсаваць і зрабіць, я гэтага не адчуваю і не бачу”.

Што тычыцца ўспрыняцца гэтай жахлівай падзеі грамадствам, то, як заўважыў літаратар, многія людзі засталіся незадаволеныя празмерна хуткім даследваннем і разглядам крымінальнай справы аб тэракце. “Літаральна за нейкія гадзіны выявілі, знайшлі і арыштавалі вінаватых. У той час, калі ідуць гады, і не могуць выйсці на след ні тых, хто выкраў Захаранку і Ганчара. А тут так хуценька ўсё зрабілі, так хутка падрыхтавалі працэс, чамусці не ўлічылі ўсе магчымасці для таго, каб зняць сумненні. Я думаю, што ў нейкай часткі грамадства гэта выклікала трывогу і жаданне задумацца, а ці ўсё ў нас добра”, - сказаў Генадзь Бураўкін.

Таксама, на думку паэта, выбух у метро стаўся нагодай для роздумаў пра вечнае: “Калі адбываюцца такія падзеі, калі гіне столькі людзей, то сапраўды, акрамя спалоху, людзі яшчэ задумваюцца, якая гэта тонкая і вельмі ненадзейная справа – чалавечае жыццё, як грамадства і дзяржава павінны рабіць усё, каб у кожнага чалавека захаваць дадзенае яму Богам права жыць на гэтай зямлі…”

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео