BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Харэўскі: Сучасны чалавек не жадае жыць iдэаламi дзяржавы

09.04.2013 Святлана Ракуціна, ЕўраБеларусь
Сяргей Харэўскі: Сучасны чалавек не жадае жыць iдэаламi дзяржавы
Адкрытая лекцыя “Наша новая ідэнтычнасць” Сяргея Харэўскага, якая прайшла ў Магілеве, пачалася з гістарычнага эксурсу.

Сустрэча адбылася ў рамках цыкла Лятучага ўніверсітэта Urbi et Orbi.

Вядомы культуролаг знаёміў слухачоў з асаблівасцямі пэўнага перыяду гісторыі нашага народу і яго ўплыву на фарміраванне ідэнтычнасці. Галоўнымі тэзісамі лектара стаў зменлівы характар беларускай ідэнтычнасці, на якую паўплываюць час, школа, прапаганда, царква і іншыя знешнія рэчы.

Гарадскі рух

Харэўскi распавёў пра карані сучаснай беларускай ідэнтычнасці, якія пачынаюць яскрава праяўляцца ў савецкіх гарадах 70-80-х гадоў. Праграма па развіццю нацыянальнай культуры рэспублікi была падтрымана ў Беларусі. Амаль паўсюдна ў краiне напярэдадні перастройкі вырасла цікаўнасць да каранёў, помнікаў культуры, фальклору і нацыянальнай думкі. З цягам часу колькасць гурткоў па інтарэсах перарастала ў якасць.

“Зацікаўленасць людзей нацыянальнай культурай у большай ступені праяўляецца ў гарадах, — гаворыць Сяргей Харэўскі. — З 80-х у беларускай паэзіі, класіке і драматургіі ўрбаністычная тэматыка абсалютна дамінуе. Напрыклад, драматургія Макаёнка і іншых аўтараў. Вясковая проза адыходзіць на другі план”.

Яшчэ больш урбаністычная тэматыка прасочваецца ў гэты перыяд у выяўленчым мастацтве. Усімі мастакамі краіны апяваецца сталіца Беларусі — Мінск, робяцца замалёўкi абласных цэнтраў i гарадскiх краявiдаў. Пры гэтым адбываецца зрух у тэмах: ад пафасу новабудоўляў 60-х да лірычных вобразаў 80-х.

Ад вобразаў да формаў…

Да канца 80-х разам з імклівай урбанізацыяй беларусы знайшлі сваю ўрбаністычную прастору, стварылі з яе ўласна сучасную беларускую культуру ва ўсіх формах. У выніку маштабнай рэканструкцыі ў часы Сталіна і страшэннага разбурэння падчас Другой сусветнай вайны, гарады Беларусі радыкальна змянялі сваё аблічча. “З гарадоў з унікальным архітэктурным ансамблем яны пераўтвараліся ў творы сталінскага неакласіцызму. Але толькі ў 80-я прыйшло разуменне вартасці архітэктуры”, — працягвае Харэўскі.

Дзякуючы магутнаму нацыянальнаму руху, які ўзнік напярэдадні перастройкі, папулярнасць набывае літаратура, прысвечаная помнікам даўніны. Узнікаюць цэлыя тамы, якія апісваюць архітэктурныя дасягненні. Шматлікія клубы і маладзевыя аб’яднанні, што дзейнічалі на хвалі цікавасці да роднай культуры, сталі падмуркам усяго нацыянальнага руху напярэдадні распаду СССР (фальклорныя «Майстэрня», літаратурныя «Тутэйшыя» і «Бабілен», «Талокі» і «Ратушы»). Надалей многія з гэтых аб’яднанняў перараслі ў палітычныя партыi, культурныя арганізацыі і дзейнічаюць да нашага часу. Галоўным касяком гэтых клубаў была гарадская моладзь.

Рэстаўрацыйны перыяд

З канца 80-х пачаліся і першыя рэстаўрацыйныя работы (Сафійскі сабор, Ратушы ў розных гарадах, Чырвоны касцел, Траецкае прадмесце і іншыя помнікі). Гэта садзейнічала зусім іншаму ўспрыманню і ўзраснанню цікавасці да архітэктурных помнікаў. Умацоўваўся лакальны патрыятызм, абуджалася цікаўнасць да нацыянальнай гiсторыі. Нанава ствараўся гістарычна-ўрбаністычны асяродак, свой, родны для большасці гараджан. Узрастае цікаўнасць да нацыянальнай самасвядомасці. “Ствараюцца творы па гісторыі ўрбаністыкі Пазняка, Трусава і іншых, што разыходзіліся шматтысячнымі накладамі на беларускай мове”, — распавеў мастацтвазнаўца.

Большасць архітэктурных ансамбляў, помнікаў і праектаў былі запраектавыны і рэалізованы ў 80-я гады. Да праектаў таго часу адносяцца сучасныя Палац Рэспублікі і Нацыянальная Бібліятэка. Нефармальныя маладзёвыя арганізацыі, якія ўзніклі як валанцёрскія гурткі дапамогі рэстаўратарам, ператварыліся ў масавы нацыянальны рух. Шквал гурткоў і аб’яднанняў садзейнічаў росту самаацэнкі грамадства і кансалідацыі нацыі ў гарадах.

“Як след, рэалізацыя сучасных архітэктурных планаў з’яўляецца працягам традыцыі руху, які нарадзіўся ў 80-х гадах. Зараз працягваецца праграма аднаўлення помнікаў. Менавіта гарады сталі сёння апірышчам беларускай нацыянальнай ідэі, падмуркам палітычных партый. Інспіраваная цяперашнімі ўладамі радыкальная горадабудаўнічая змена ў гарадскіх цэнтрах паўстае супярэчлівай, але з пафасам духоўнага адраджэння”, — падагульніў мастацтвазнаўца.

Будучыня беларускай ідэнтычнасці

Шматлікія навукоўцы ў дачыненні пытанняў сучаснай нацыянальнай самасвядомасцi Беларусаў прытрымліваюцца розных пунктаў гледжання.

Адны лічаць сучасны стан беларускай iдэнтычнасцi перажыткам і асколкам “савецкай імперыі”; другія сыходзяцца ў думках аб полінацыянальнасці беларусаў, адкуль і вынікае агульная змешаная нацыянальная ідэнтычнасць; трэція прыходзяць да высновы аб умацаванні нацыянальнай ідэі з цягам часу, i гавораць, што пры пэўных умовах беларускі народ прыдзе да свядомасці.

Сучасная беларуская нацыянальная ідэя, на думку мастацтвазнаўцы, толькі пачынае фарміравацца. Справа ў тым, что ў мастацтве не бывае дасканалай мяжы пераходу аднога накірунку ў іншы. Таму зараз пэўныя iдэi постсавецкага перыяду адыгрываюць значную ролю ў фармiраваннi сучаснай беларускай нацыянальнай ідэнтычнасцi. Адметным таксама стаў цыкл 80-х гадоў, які дазваляў не выязжаць за мяжу, каб артымаць пэўную адукацыю.

Наконт сучаснага стану беларускай ідэнтычнасці лектар з некаторым песімізмам зазірнуў у будучыню:

“Сучасныя беларусы не глядзяць тэлебачынне, не чытаюць газет. Абсалютная большасць беларусаў не цэніць гэтую дзяржаву. Навязаныя ўлаламі ідыялы нагадваюць шаржы. Перад намі паўстае студэнт БРСМ, які тусуецца ў клубе, ведае апошнія навіны дзіцячага конкурсу “Я спяваю”, напевае песню з альбому Дарафеевай і для хатняга прагляду скачвае “Брэсцкую крэпасць”. Гэты вобраз моладзь не паважае і, не маючы чым замяніць яго, накіроўваецца ў інтэрнэт. У юнакоў свае інтарэсы, моладзь не жадае ўнікаць у праблемы і нават проста цікавіцца жыццем краіны. У сучасных умовах чалавек шукае выгаднае для сябе становішча, не жадае прымаць удзел у справах дзяржавы”.

Многія людзі жывут па сістэме прыстасавання, галоўнае, каб іх не чапалі і яны засталіся ў сваім невялічкім міры, дзе няма месца ні для дзяржавы, і для пытанняў самаідэнтычнасці, дзе ціха і спакойна ў дадзены момант. Мастацтвазнаўца лічыць такі стан грамадства праблематычным, але з гэтым трэба жыць і нешта рабіць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео