BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Фэст экскурсаводаў” пакажа гісторыю і ўнікальнасць краiны

07.04.2013 Святлана Ракуціна, ЕўраБеларусь
“Фэст экскурсаводаў” пакажа гісторыю і ўнікальнасць краiны
Пяты год запар у Беларусі праходзіць “Фэст экскурсаводаў”. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, якой святкуецца ў свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 30 год.

 “Фэст экскурсаводаў” уяўляе сабой шэраг бясплатных экскурсій па новых, небанальных маршрутах. Уся справа ў тым, што фэст мае на мэце паказать жыхарам пэўных мясцін іх гісторыю і ўнікальнасць. Сярэднестатыстычны жыхар Беларусі перакананы, што ў ягоным рэгіёне няма нічога цікавага. Нясумна ў Нясвіжы, цікава ў Польшчы, захапляльна ў Парыжы, а вось у ягонай вёсцы, мястэчку, мікрараёне - нецікава. А між тым, архітэктурная і культурная спадчына краіны - гэта не толькі Мір і Нясвіж. Гэта сукупнасць усіх тых камянёў-следавікоў, прыдарожных каплічак, шляхецкіх сядзібак і магнацкіх палацаў, цэркваў, касцёлаў, будынкаў сінагог, млыноў, бровараў, паркаў і помнікаў палеглым жаўнерам, якія шчыльна запаўняюць усю тэрыторыю Беларусі.

Нецікавасць да гэтых, часта занядбаных і візуальна няяркіх, аб'ектаў мінулага вядзе да іх запусцення і знікнення. Бо калі мясцовы жыхар не цікавіцца сваёй спадчынай, то чаму яна павінна быць цікавая каму-небудзь яшчэ?
 
Менавіта гэтая ідэя падштурхнула арганізатараў да стварэння фэсту. З кожным годам мерапрыемства набывае ўсё большы размах. У 2011 годзе за 2 дні прайшло 30 экскурсій, прычым амаль усе - па ўнікальных і незвычайных маршрутах. У 2012 - каля 40.
 
Аб тым, што чакаецца на “Фэсце экскурсаводаў 2013”, якi адбудзецца ў Беларусі 20 – 21 красавіка, Служба iнфармацыi "Еўрабеларусi" запытала гісторыка, прафесійнага экскурсавода і арганізатара мерапрыемства Яўгенію Быц: “У гэтым годзе мы плануем правесці каля 40 экскурсій толькі па Мінску. Таксама экскурсіі пройдуць ва ўсіх абласных гарадах, будуць праведзены тры рэгіянальныя і ад 2 да 6 экскурсій у раённых гарадах кожнай вобласці”.
 
Ідэя фэсту –грамадская ініцыятыва, па якой некалькі заціўленных людзей аб’ядналіся, каб адкрыць знаёмыя мясціны для іх жыхароў. “Мы не валодаем арганізацыйнымі рэсурсамі, каб наймаць экскурсаводаў. Усе экскурсіі праводзяцца на бязвыплатнай аснове. Каб знайсці экскурсаводаў, звычайна, мы астаўляем звароты на розных інфармацыйных парталах. І прыемна, што з кожным годам усё больш экскурсаводаў адгукаюцца на нашу ідэю”.
 
У гэтым годзе плануецца правесці традыцыйныя маршруты: Стары горад, Траецкае прадмесце, таксама запланаваны архітэктурныя, роверныя маршруты і дзіцячыя экскурсіі. Новым сёлета стане правядзенне экскурсій для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. “Наконт гэтага мы плануем правесці экскурсіі па чатыром напрамках: для людзей з абмежаваным слыхам, зрокам, апорна-рухальным апаратам, а таксама для тых, у каго ёсцьасаблівасці развіцця”, - гаворыць Яўгенія Быц.
 
Праграму “Фэста экскурсаводаў” можна будзе знайсці на афіцыйным сайце фестывалю.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео