BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сайт магілёўскай філіі “Вясны” ўзламалі невядомыя

03.04.2013
Сайт магілёўскай філіі “Вясны” ўзламалі невядомыя
Невядомыя размясцілі на сайце магілёўскай філіі праваабаронцага цэнтру «Вясна» публікацыю з пагрозамі магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля на адрас незалежнага журналіста Алеся Буракова.

Праваабаронца Барыс Бухель ў размове з Радыё Свабода заявіў, што не пісаў нічога такога. Ён прызнаў, што выказваў, у тым ліку праз тэлефон, незадавальненні Буракаву, пра некаторыя ягоныя публікацыі, аднак пагрозаў, што звернецца на журналіста ў суд не было. Гэты былі проста спрэчкі, кажа ён.

Алесь Буракоў заяўляе, што спецслужбы такім чынам пачалі падрыхтоўку да прэзідэнцкай кампаніі 2015 году.

«Калі такія публікацыі з’яўляюцца, то яны сведчаць, што незалежныя журналісты і праваабаронцы дзейнічаюць у слушным кірунку і гэтая дзейнасць непакоіць спецслужбы. Гэта не першая спроба ў Магілёве зрабіць такі правакацыйны кантэнт. На працягу трох месяцаў рассылаюцца праз электронную пошту дыскрэдытуючыя паведамленні пра журналістаў і праваабаронцаў. Такая хваля правакацый будзе нарастаць і гэта будзе доўжыцца да 2015 году», — сказаў Буракоў.

У мінскім офісе «Вясны» факт узлому сайту пацвердзілі, адзначыўшы, што шукаюць, як узлом адбыўся і хто гэта мог зрабіць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео