BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская інтэлігенцыя распаўсюдзіла зварот супраць звальненняў па палітычных матывах

03.04.2013
Беларуская інтэлігенцыя распаўсюдзіла зварот супраць звальненняў па палітычных матывах
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі выступілі з адкрытым зваротам супраць звальненняў па палітычных матывах, якія, паводле аўтараў звароту, апроч інша з’яўляюцца інстументам замежнай палітыкі.

У звароце, тэкст якога распаўсюдзіла выданне “Наша ніва”, нагадваецца пра звальненне з Мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» актывістаў незалежнага прафсаюза Анатоль Літвінкі, Алега Стахаевіча, Мікалая Карышава, Генадзя Паўлоўскага, Людмілы Літвінкі, Віталя Пашэчкі, а з полацкага завода «Шкловалакно» — старшыні суполкі Свабоднага прафсаюза Віктара Стукава.

Таксама аўтары звароту ўзгадваюць пра звальненне з Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы прафесара Вячаслава Шведа і дацэнта Андрэя Чарнякевіча і сыходу па ўлсаным жаданні старэйшага выкладчыка Ігара Кузьмініча.

“Звальненне з працы па палітычных матывах — не толькі парушэнне працоўнага заканадаўства і міжнародных абавязацельстваў у рамках Міжнароднай арганізацыі працы. Гэта парушэнне Канстытуцыі і законаў Беларусі, чаго ўлады не могуць не разумець, і тым не менш не спыняюцца ў сваіх дзеяннях”, - цьвердзяць аўтары звароту.

Яны лічаць, “што гэта адбываецца не толькі таму, што пазбаўленне працы, пагроза звальнення — механізм уздеяння на іншадумцаў унутры краіны, нагнятанне атмасферы страху”. “Гэта яшчэ й інструмент замежнай палітыкі, які скарыстоўваецца менавіта тады, калі назіраюцца тэндэнцыі да нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам”, - пішуць падпісанты.

“І кожны раз гэта робіцца для таго, каб абвастрыць адносіны з аб’яднанай Еўропай. Ва ўладзе ёсць людзі, якія не хочуць, каб адносіны Беларусі з еўрапейскай сям’ёй народаў паляпшаліся. Пакуль гэтыя сілы будуць мець уплыў, датуль яны будуць напружваць сітуацыю, скіроўваючы Беларусь на ўсход, у Расію. Менавіта яны з’яўляюцца “пятай калонай”. Такая палітыка вельмі небяспечная, бо можа прывесці да страты незалежнасці”, - адзначаецца ў звароце.

Падпісанты заклікаюць “усіх, у тым ліку тых прадстаўнікоў улады, якім насамрэч дарагая Беларусь, супрацьстаяць гэтай “пятай калоне”.

“Мы заклікаем беларускае грамадства выказаць салідарнасць з усімі, каго звальняюць з працы, выключаюць з навучальных устаноў, падвяргаюць пераследу па палітычных матывах. Мы заклікаем дапамагаць ім маральна і матэрыяльна.

Мы заклікаем Міжнародную арганізацыю працы, прафсаюзныя арганізацыі, міжнародную дэмакратычную супольнасць адэкватна адрэагаваць на парушэнні ў Беларусі аднаго з асноўных правоў чалавека — права на працу.

Мы патрабуем ад уладаў безумоўнага выканання працоўнага заканадаўства і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, - адзначаецца ў звароце.

Зварот падпісалі філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, народны пісьменнік Беларусі Рыгор Барадулін, філосаф Валер Булгакаў, паэт, былы пасол Беларусі пры ААН Генадзь Бураўкін, спявак Лявон Вольскі, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак, педагог і старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімір Колас, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, рэжысёр, былы кіраўнік Коласаўскага тэатра Валер Мазынскі, мастак Аляксей Марачкін, фізік, старшыня Руху за Свабоду, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч, паэт, лідар кампаніі «Гавары праўду» , экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

Зварот адкрыты для падпісання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео