BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь на другім месцы па колькасці зняволеных

02.04.2013
Беларусь на другім месцы па колькасці зняволеных
Беларусь застаецца на першых пазіцыях рэйтынгу па колькасці зняволеных на 100 тысяч чалавек ў Еўропе і свеце.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы па выніках маніторынга месцаў прымусовага ўтрымання, якая падрыхтавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна" пры ўдзеле эксперта - юрыста Паўла Сапелкі. Па ягоных словах, стан пеніцэнтыярнай сітэмы адлюстроўвае стан грамадства. Але людзям у няволі нашмат цяжэй.

«Яны пазбаўленыя многіх механізмаў, якія маглі б ім дазволіць аднавіць парушаныя правы. На жаль, дзяржава не ў поўнай меры ўсведамляе адказнасць за лёсы гэтых людзей. І ў гэтай справаздачы зроблена спроба аб’яднаць усе праблемы, якія стаяць перад зняволенымі. Зразумела, што гэта толькі пачатак працы. Яна будзе працягвацца, але агульнае ўяўленне ўжо можна атрымаць», - перадае Радыё Рацыя словы юрыста.

Па словах Паўла Сапелкі, нягледзячы на некаторыя пазітыўныя тэндэнцыі, Беларусь застаецца адным з лідараў па колькасці зняволеных. Яна адстае толькі ад Расіі і значна апярэджвае іншыя краіны-суседкі. Так, калі ў Беларусі на 100 000 насельніцтва прыходзіцца 405 зняволеных, то на Украіне 325 чалавек, у Літве - 314, Латвіі - 297, у Польшчы - 218 чалавек. Паказчыкі Заходняй і Паўночнай Еўропы ў 4 - 6 разоў меншыя за беларускія.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео