BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэту звальняецца з-за ціску з боку адміністрацыі

01.04.2013
Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэту звальняецца з-за ціску з боку адміністрацыі
Старшы выкладчык Гродзенскага ўніверсітэту Ігар Кузьмініч вырашыў звольніцца па ўласным жаданні з-за таго, што адміністрацыя навучальнай установы пераследуе яго за погляды і грамадскую пазіцыю.

Ігар Кузьмініч выступіў з адкрытым лістом да старшыні аблвыканкаму Сямёна Шапіры. Ліст размешчаны ў «жывым журнале», піша Радыё Свабода.

Ён заяўляе, што дабрахавотна звальняецца на знак пратэсту «супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды і права свабодна выказваць свае меркаванні». Ігар Кузмініч працуе на юрыдычным факультэце на кафедры тэорыі дзяржавы і права.

Кузьмінічу сорак адзін год, у яго двое непаўнагадовых дзяцей. Ён размаўляе па-беларуску і выкладае студэнтам на беларускай мове. У адкрытым лісьце ён тлумачыць, што летась моцна змянілася стаўленне да яго з боку ўніверсітэцкай адміністрацыі «за погляды, за грамадскую пазіцыю, якія адлюстраваныя ў ягоных казках і эсэ» у «жывым журнале».

Ігар Кузьмініч патлумачыў сваё рашэнне наступным чынам:

«Я, канечне, збіраўся надалей працаваць ва ўніверсітэце. Але мне здаецца, што несправядліва, калі за казку або за іншы матэрыял, выстаўлены ў інтэрнэце, можна атрымаць непрыемнасці на працы. Таму я звярнуўся да старшыні аблвыканкаму з тым, каб ён разабраўся ў гэтай сітуацыі. Паколькі я ведаю, што мой выпадак не адзінкавы. Я думаю, ён можа гэта зрабіць і спыніць непрыемнасці, якія ёсць у іншых выкладчыкаў».

Аднак сам Кузьмініч вырашыў звольніцца:

«Бо не бачу магчымасці працаваць. Я разумею, што як толькі скончыцца мой кантракт, мяне звольняць. Няма сэнсу проста сядзець і чакаць, калі гэты час прыйдзе. Я думаю, трэба свой лёс у свае рукі браць. Акрамя гэтага, я хацеў бы сыходзіць не як ахвяра, а проста сысці па-мужчынску, скажам так».

Кантракт з Ігарам Кузьмінічам заканчваецца толькі цераз год — увесну 2014 году. Ён сказаў, што калі пачаліся непрыемнасці з начальствам, істотна зменшыўся ягоны заробак. На грошы, якія яму цяпер плацяць, цяжка ўтрымліваць сям’ю, кажа выкладчык.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео