BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як будзе друкавацца замежная класіка па-беларуску?

29.03.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Як будзе друкавацца замежная класіка па-беларуску?
Ва ўмовах моцна абмежаванага фінансавання пераклад замежнай літаратуры на беларускую мову будзе ажыццяўляцца хутчэй стыхійна, чым у межах пэўнай стратэгіі.

 Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі публічнай дыскусіі “Пераклады на беларускую мову: персанальныя авантуры альбо паспалітыя стратэгіі?”, праведзенай Лятучым універсітэтам і Філасофскай Прасторай у кнігарні “логвінаЎ” у межах фестываля сярэднеэўрапейскай літаратуры “Шэнгенка”.

У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі выдавецтваў: Павал Касцюкевіч (“логвінаЎ”), Зміцер Вішнёў (“Галіяфы”), Эдуард Куфцерын (“Экономпресс”), Зміцер Колас (выдавецтва Змітра Коласа), Аляксей Ластоўскі (“Палітычная сфера”), а таксама перакладчыцы інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская.

Неакупальная лiтаратура
 
Пытанне аб магчымасці фармавання нейкай адзінай стратэгіі развіцця індустрыі перакладаў замежнай літаратуры на беларускую мову перад удзельнікамі паставіў ініцыятар і адзін з сумадэратараў дыскусіі, філосаф Павел Баркоўскі.
 
Аднак падчас абмеркавання даволі шмат увагі так інакш давялося прысвяціць акрэсленню сучаснага стану індустрыі перакладаў і ейным праблемам, нягледзячы на спробы іншага сумадэратара – Андрэя Ягорава – прыпыніць скаргі з боку ўдзельнікаў на няпростае жыццё і невыносныя ўмовы існавання.
 
Апісанне сітуацыі на рынку перакладной беларускамоўнай літаратуры варта пачаць, відаць, з таго, што такія выданні маюць вельмі малыя шансы на тое, каб быць акупальнымі. Прычынаў тут шмат: нежаданне дзяржаўных кнігарняў і бібліятэк браць на свае паліцы кнігі па-беларуску,  сусветны трэнд на падзенне кніжных продажаў,  невялікая колькасць ахвочых чытаць па-беларуску, складанасці ў вырашэнні пытанняў падаткаабкладання,  аўтраскага права ды інш.
 
Таму выдаўцам, дзеля таго, каб мець магчымасьць выпускаць сусветную літаратуру па-беларуску, даводзіцца альбо кампенсаваць страты даходамі ад іншых выданняў, альбо шукаць грантавую падтрымку, напрыклад, у тых краінах, літаратуры якіх яны і збіраюцца выдаваць. У якасці прыклада Зміцер Вішнёў прывёў краіны Прыбалтыкі, гатовыя падтрымліваць пераклады твораў сваіх літаратараў на іншыя мовы.
 
Асабістыя ўпадабанні
 
У такіх умовах адказ на пытанне “што менавіта перакладаць?” дыктуецца пераважна асабістымі ўпадабаннямі перакладчыкаў, якія, абраўшы той ці іншы твор, потым шукаюць выдаўца, які здольны гэты твор надрукаваць. А шматразовыя спробы скласці нейкі спіс абавязковых для перакладу класічных твораў не мелі посьпеху праз немагчымасць фінансава стымуляваць перакладчыкаў.
 
У выніку зараз у Беларусі склалася сітуацыя, калі вельмі рэдкія класічныя творы замежнай літаратуры маюцца ў беларускамоўным варыянце. Гэта, як адзначыў Зміцер Колас, з аднаго боку, выштурхоўвае чытача ў “моўную эміграцыю”, прымушаючы яго чытаць па-руску. З іншага боку такая сітуацыя ў значнай ступені спрашчае задачу выдаўца, бо не трэба займацца доўгімі пошукамі яшчэ не выдадзеных аўтараў і твораў, як гэта бывае ў той жа суседняй Расіі.
 
Трэнд: несістэматычна і нерэгулярна
 
Удзельнікі дыскусіі пагадзіліся, што на дадзены момант і ў бліжэйшы час давядзеца змірыцца з тым, што новыя творы замежных аўтараў будуць з’яўляцца несістэматычна і нерэгулярна. Разам з тым, як прапанаваў Павал Касцюкевіч, удзельнікам кніжнага рынку трэба імкнуцца да доўгатэрміновай мэты – стварэння ў Беларусі адмысловага інстытуту, адказнага за прасоўванне беларускай літаратуры за мяжой і пераклад замежнай літаратуры на беларускую мову (па аналогіі з Інстытутам польскай кнігі ў нашых заходніх суседзяў). Тым больш, што ў доўгатэрміновай перспектыве, выжыванне беларускіх выдаўцоў, як заўважыў Эдуард Куфцерын, магчымае толькі праз выданне беларускамоўных твораў. Бо канкураваць на рускамоўным полі з расійскімі выдавецтвамі ніяк не выпадае.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео