Геаграфічным прыярытэтам трэцяга Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі будуць краіны Балтыі і Скандынавіі.
Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту кангрэса, дырэктар інстытуту “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч. Канцэпцыя кангрэса, які пройдзе 11-13 кастрычніка ў Каўнасе, сфармуляваная ў фразе “Беларусь: паўночнае вымярэнне”.
Па словах Андрэя Казакевіча, абіраючы для трэцяга кангрэса такую тэматыку, арганізатары мелі на мэце “пашырыць супрацоўніцтва беларускіх даследчыкаў з калегамі балтыйскіх і скандынаўскіх краін па розных накірунках, не абавязкова звязаных з даследаваннем Беларусі”, а таксама “паглыбіць рэгіянальныя і параўнальныя даследаванні Беларусі і рэгіёна Балтыйскага мора ў шырокім яго разуменні”.
Такім чынам, Кангрэс 2013 году надасць больш увагі вывучэнню Беларусі ў рэгіянальным і параўнальным кантэксце, заўважаюць арганізатары.
Асобныя даследчыкі з краін Скандынавіі і Балтыі ўжо праяўляюць цікавасць да кангрэсу. На дадзены момант гэта даследчыкі са Швецыі, Латвіі і Літвы. Асноўныя тэмы, якія цікавяць даследчыкаў з гэтых краінаў – гэта гісторыя, рэгіянальнае супрацоўніцтва, уплыў Беларусі і Расіі на эканоміку краін Балтыі.
Праца кангрэсу будзе адбывацца прыкладна па 15 асноўных панэлях. Гэта крыху меньш, чым у мінулым годзе. Але, на думку Андрэя Казакевіча, такое скарачэнне можа паспрыяць паляпшэнню якасці выступаў. Пры гэтым, на кангрэсе будуць прадстаўленыя практычна ўсе сацыяльна-гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, сацыяльныя навукі, палітыка і міжнародныя адносіны, эканоміка, даследванне культуры і мастацтва, рэлігіі, адукацыі і навукі. Упершыню на кангрэсе з’явіцца секцыя па псіхалогіі.
Дарэчы, прыём заявак на кангрэс яшчэ не скончаны. Сваю заяўку да 10 чэрвеня 2013 года можна падаць праз сайт palityka.org.
Важнай падзеяй кангрэсу павінна стаць уручэнне першай прэміі за найлепшую навуковую публікацыю па выніках 2011-2012 гг. Уручэнне будзе праходзіць па трох намінацыях: “Гісторыя”, “Сацыяльна-палітычныя навукі” і “Гуманітарныя навукі”. На конкурс паступіла прыкладна па 15 працаў на кожную з намінацый.
Лаўрэатаў будзе вызначаць журы, складзенае з вядомых экспертаў. Напачатку траўня гэтага году будзе вызначаны шорт-ліст, з якога пазней таемным галасаваннем і будуць абраныя лаўрэаты. Уручэнне прэміі адбудзецца непасрэдна на кангрэсе ў Каўнасе. Зараз арганізатары займаюца падборам адпаведнага месца для ўручэння прэміі. Пакуль што яны схіляюцца да будынку, дзе ў міжваенны час занаходзілася Міністэрства беларускіх спраў Літвы. Зараз гэты будынак выкарыстоўваецца, як Дом афіцэраў.
Не абыдзецца кангрэс і без вядомых навукоўцаў. На дадзены момант свой удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі вядомы беларускі літаратуразнаўца Адам Мальдзіс, брытанскі гісторык і палітолаг Эндру Уілсан, прафесар паліталогіі універсітэту Таронта (Канада) Лукан Уэй ды прафесар паліталогіі з універсітэту Глазга Стывен Уайт. Арганізатары запэўнілі, што па меры набліжэння да кангрэсу спіс “зорных” навукоўцаў будзе яшчэ папаўняцца.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Дистанционные программы стремительно набирают популярность. Как в таких условиях трансформировать работу университетов, чтобы сохранить их конкурентоспособность на рынке образовательных услуг?
В Беларуси действуют три тысячи инициатив и организаций гражданского общества. Действуют часто без формальной регистрации, денег и возможности влиять на принятие решений на уровне государства.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
В начале февраля 2019 года беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в течение недели в своем блоге в Фейсбуке делился воспоминаниями и размышлениями о положении дел в беларусской политике.
Беларусь — зноў у ліку несвабодных дзяржаў. Паводле найноўшай справаздачы Freedom House, летась сітуацыя з дэмакратыяй у нашай краіне яшчэ пагоршылася.
Еўрасаюз хоча пашырыць фінансаванне праектаў у Беларусі. Еўракамісар па справах бюджэту і чалавечага патэнцыялу наведаў Мінск. З чым звязана такая шчодрасць?
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Главная политическая задача на 2018 год и более отдаленную перспективу — дальнейшее повышение роли Беларуси в региональной и мировой политике, считает министр иностранных дел Беларуси Владимир Макей.